Альтэра́цыя (ад — «змяненне») у музыцы — павышэнне або паніжэнне ступені асноўнага гукараду без змены яе назвы.

Знакі альтэрацыі Для абазначэння альтэрацыі выкарыстоўваюцца наступныя знакі: ♯ (дыез) — павышэнне на паўтона; ♭ (бемоль) — паніжэнне на паўтона; 𝄪 (дубль-дыез) — павышэнне на цэлы тон; ♭♭ (дубль-бемоль) — паніжэнне на цэлы тон; ♮ (бекар) — адмена папярэдняга павышэння ці паніжэння гуку.

Знакі альтэрацыі, якія стаяць у пачатку нотнага радка пры ключы (ключавыя знакі), дзейнічаюць ва ўсіх актавах да канца твора або да іх змены. Знакі альтэрацыі, якія стаяць перад нотай (выпадковыя знакі), дзейнічаюць толькі ў адной актаве ў межах аднаго такта.

Альтэрацыя ў вучэнні аб гармоніі з'яўляецца адным з тыпаў храматыкі.

Гл. таксама Транспазіцыя

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Музычная тэрміналогія Катэгорыя:Тэорыя музыкі Катэгорыя:Лад