Бейт ( — «дом») — двухрадкоўе ў арабскай, персідскай, урду- і цюркамоўнай паэзіі. З’яўляецца асноўнай адзінкай строфікі аруза — сістэмы вершаскладання ў арабскай паэзіі.
Апісанне Бейт дзеліцца на два паўвершы (місра) з аднолькавай колькасцю складаў і звычайна ўтварае закончаную думку. Ён можа выступаць як самастойны твор з парнай рыфмоўкай.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Арабска-персідская метрыка Катэгорыя:Строфіка