Беларускі арнамент — спосаб афармлення прадметаў хатняга ўжытку, адзення, прадметаў ляпной, разной на дрэве і жывапіснай архітэктуры. Ромба-геаметрычны арнамент — адзін з асноўных кампанентаў канону традыцыйнага беларускага тэкстылю. Беларускі этнограф Мікалай Каспяровіч называў беларускі арнамент крыніцай беларускага мастацтва.

Адметныя рысы беларускага арнаменту ў вышыўцы і ткацтве — гэта геаметрычная ўпарадкаванасць формы і чырвона-чорная каляровая гама на белым фоне. У разьбяным дэкоры на прадметах побыту — зубчыкі, крыжыкі, шматпрамянёвыя разеткі. У аздабленні жытла — салярныя, раслінныя і зааморфныя матывы.

Семантыка ў ткацтве і вышыўцы

Велізарны ўплыў на стаўленне да семантыкі арнаменту беларускага тэкстылю мела кніга гісторыка мастацтва Міхаіла Кацара «Беларускі арнамент. Ткацтва. Вышыўка». У ёй аўтар вылучыў 84 «вобразы-ўзоры» ў адпаведнасці з наступнымі тэмамі:

вобразы-ўзоры ўраджаю (10) вобраз маці — сімвал любові і міласэрнасці (8) узоры-вобразы роднай Беларусі (4) узоры-вобразы святаў (6) узоры песні (8) вобразы-ўзоры славяна-беларускай міфалогіі (9) вобразы-ўзоры кахання (12) узоры — праблемы нашага часу (11) вобразы-ўзоры веры (8) вобразы прыроды Беларусі (8)

Беларуская мастацтвазнаўца Вольга Лабачэўская называе трактоўку семантыкі гэтых узораў «фантомнай ці фэйкавай», аддаючы належнае патрыятычным памкненням аўтара:Нельга не адзначыць, што ў навуковай працы М. Кацара і П. Шпілеўскага яднае агульнае патрыятычнае імкненне паслужыць сваёй Бацькаўшчыне, сцвердзіць старажытнасць, каштоўнасць і багацце культуры беларусаўВарта адзначыць, што і навуковы рэдактар кнігі Я. Сахута ў прадмове звярнуў увагу на недастатковую абгрунтаванасць разважанняў аўтара.

У сучаснай культуры Беларускі арнамент стаў часткай канцэпцыі вышымайкі — папулярнай у 2014—2016 гадах баваўнянай майкі з імітацыяй традыцыйнай вышыўкі. Адзенне з элементамі нацыянальнага арнаменту ў той час было модным нават сярод вышэйшых дзяржаўных асоб: Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Макей.

Вольга Лабачэўская мяркуе, што ў сучаснасці беларускі арнамент з’яўляецца сімвалам нацыянальнай ідэнтычнасці.

Галерэя

Гл. таксама Вышыванка Беларускі нацыянальны касцюм

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Беларусазнаўства Катэгорыя:Культура Беларусі Катэгорыя:Арнамент Катэгорыя:Народная творчасць