Двухрадко́ўе — найбольш просты від страфы, які складаецца з двух радкоў, звязаных сумежнай рыфмоўкай ці клаўзацыяй (у белым вершы). З’яўляецца асновай монастрафічнага верша-двухрадковіка.

У антычнай паэзіі двухрадкоўе пэўнага памеру ўтварала асобую страфу — элегічны двуверш. У паэзіі народаў Блізкага і Сярэдняга Усходу двухрадкоўе мае назву бейт. Нярэдка ўваходзіць састаўной часткай у больш буйныя страфічныя формы (чатырохрадкоўе, шасцірадкоўе, васьмірадкоўе — аабб, ааббвв, ааббввгг), служыць кодай у некаторых класічных відах строф (санет шэкспіраўскага тыпу, актаве, анегінскай страфе).

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Строфіка Катэгорыя:Літаратуразнаўчыя тэрміны Катэгорыя:Паэзія