Дзяржа́ўнае пра́ва — сукупнасць прававых нормаў, якія рэгламентуюць асновы дзяржаўнага і грамадскага ладу краіны, сістэму і прынцыпы фарміравання і дзейнасці органаў дзяржаўнай улады і кіравання, выбарчую сістэму, а таксама правы і абавязкі грамадзян. У некаторых краінах гэты тэрмін замяняецца на канстытуцыйнае права.
Дзяржаўнае права як вядучая галіна з'яўляецца асноватворнай для іншых галін права — цывільнага, працоўнага, адміністрацыйнага і іншых.
Дзяржаўнае права Рэспублікі Беларусь Галоўнай крыніцай дзяржаўнага права Рэспублікі Беларусь з'яўляецца Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, а таксама заканадаўства аб выбарах і іншыя прававыя акты.
Нормы дзяржаўнага права Беларусі вызначаюць: палітычную і эканамічную сістэму грамадства; асновы дзейнасці дзяржавы ў галіне сацыяльнага развіцця, культуры, знешняй палітыкі і абароны Айчыны; узаемаадносіны дзяржавы і асобы; сістэму, парадак утварэння і прынцыпы дзейнасці органаў заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады, органаў мясцовага кіравання і самакіравання; фінансава-крэдытная сістэма; органы пракуратуры і дзяржаўнага кантролю.
Вызначальнае месца ў сістэме дзяржаўнага права займаюць нормы, якія замацоўваюць канстытуцыйныя правы, свабоды і абавязкі грамадзян, а таксама гарантуюць іх абарону.
Навука дзяржаўнага права Існуе таксама навука дзяржаўнага права, якая вывучае дзяржаўна-прававыя нормы, інстытуты і адносіны ў працэсе іх узнікнення і развіцця. Яна даследуе прыроду, сутнасць, змест, прынцыпы, прадмет, крыніцы і сістэму дзяржаўнага права.
Гл. таксама Канстытуцыйнае права Тэорыя дзяржавы і права
Крыніцы
Літаратура
Дзяржаўнае права Катэгорыя:Галіны права