Дзіця́чы дом — дзяржаўная выхаваўчая ўстанова для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Дзеці ў такіх установах знаходзяцца на поўным дзяржаўным забеспячэнні.
Тыпы Асноўнымі тыпамі дзіцячых дамоў з’яўляюцца: Агульныя — для дзяцей ад 3 да 18 гадоў; Спецыяльныя — для дзяцей з недахопамі развіцця; Сямейнага тыпу — выхаванцы знаходзяцца ў сем’ях, якія ўзялі 5 і болей дзяцей.
Гісторыя У XIX — пачатку XX стагоддзя ў Расіі для дзяцей-сірот ствараліся дзіцячыя прытулкі і сіроцкія дамы, якія існавалі пераважна на сродкі дабрачынных і філантрапічных таварыстваў. Пасля 1917 года яны былі пераўтвораны ў дзіцячыя дамы. У 1920—1923 гадах існавалі дзіцячыя калоніі і школы-камуны. Спецыяльныя дзіцячыя дамы былі створаны для дзяцей, бацькі якіх загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
У Беларусі ў 1945 годзе было 245 дзіцячых дамоў. У 1996/97 навучальным годзе іх колькасць складала 49 (2545 дзяцей), у тым ліку 17 агульнага тыпу (1654 дзіцяці), 10 спецыяльных дамоў (741 дзіця) і 22 сямейнага тыпу (150 дзяцей).
Гл. таксама Школа-інтэрнат SOS-дзіцячая вёска
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
* Катэгорыя:Сям’я Катэгорыя:Правы дзіцяці