Юрый Андрэевіч Ха́рын (, с. Чаразера, Валагодская вобласць, Расія — ) — беларускі філосаф. Доктар філасофскіх навук (1973), прафесар (1974). Заслужаны работнік адукацыі Беларусі (1991).
Біяграфія Скончыў у 1953 годзе Ленінградскі ўніверсітэт. З 1957 года ў Куйбышаўскім інжынерна-будаўнічым інстытуце, з 1973 года ў Беларускім інстытуце народнай гаспадаркі. З 1976 па 2003 гады загадчык кафедры Беларускага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, адначасова з 1995 года галоўны рэдактар часопіса «Чалавек. Грамадства. Свет».
Навуковая дзейнасць Навуковыя працы па праблемах дыялектыкі, метадалогіі навук, пазнання, сацыяльнай філасофіі, методыцы выкладання філасофска-гуманітарных дысцыплін у вышэйшай і сярэдняй школе. Распрацаваў новыя канцэптуальныя падыходы да даследавання актуальных тэарэтыка-метадалагічных праблем гуманізацыі грамадскіх адносін, сацыяльнага дзеяння, духоўна-культурнай сінергіі сучаснага беларускага грамадства. Адзін з аўтараў і навук, рэдактар серыі навучальных дапаможнікаў па гуманістыцы.
Творы Диалектика социального отрицания. Мн., 1972; Социальное действие. Мн., 1980 (у сааўтарстве); Марксистская социальная диалектика. Мн., 1985; Очерки философии социального действия. Мн., 1994 (у сааўтарстве); Пятый круг бытия // Бел. думка. 1997. № 2; Философия: Учеб. пособие для студентов вузов. 5 изд. Мн., 2002 (у сааўтарстве).
Літаратура
Катэгорыя:Філосафы Беларусі Катэгорыя:Філосафы XX стагоддзя Катэгорыя:Нарадзіліся ў Валагодскай вобласці Катэгорыя:Філосафы СССР