Ігар Аляксандравіч Нялюбін (1936—1998) — беларускі спецыяліст у галіне тэхналогіі і арганізацыі будаўніцтва. Кандыдат тэхнічных навук (1986). Заслужаны будаўнік Беларускай ССР (1988)Нелюбин, Игорь Александрович (кандидат технических наук, строительство ; 1936—1998) .

Біяграфія Выпускнік Беларускага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту (1959). У 1991—1998 гадах — генеральны дырэктар АПСМА «Гомельпрамбуд». Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання (1990—1995).

Навуковая дзейнасць Навуковыя інтарэсы: распрацоўка і ўкараненне новага цеплаізаляцыйнага матэрыялу бітуматэрмету.

Бібліяграфія Разработка технологии устройства монолитной теплоизоляции из битумоперлита с упрочненным поверхностным слоем под кровельные покрытия : автореферат диссертации … кандидата технических наук : 05.23.08 / Нелюбин Игорь Алекандрович. — Москва, 1985.

Літаратура Нелюбин Игорь Александрович // Кто есть кто в Республике Беларусь. Строители Беларуси. — Минск, 2013. — С. 113. Нелюбин Игорь Александрович // Путь в науку : очерки о докторах и кандидатах наук Гомельщины. — Гомель, 2011. — Вып. 6. — С. 214.  — Інфармацыя на с. 551: форма імя — Нялюбін І. А.

Катэгорыя:Будаўнікі Беларусі Катэгорыя:Будаўнікі СССР Катэгорыя:Заслужаныя будаўнікі Беларускай ССР Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання