Air Koryo (, раней Chosŏn Minhang, ) — дзяржаўная нацыянальная авіякампанія КНДР, размешчаная ў Пхеньяне. Абслугоўвае міжнародныя, унутраныя і чартэрныя рэйсы.

Галоўны офіс размешчаны ў Міжнародным аэрапорце Сунан. Мае аддзяленні ў Пекіне, Шэньяне, Макаа, Бангкоку, Таронта, Берліне, Мехіка, Маскве, Уладзівастоку.

Гісторыя

Авіякампанія была заснавана ў 1955 годзе і пачала аперацыйную дзейнасць 21 верасня 1956 года пад назвай Chosonminhang Korean Airways. Спачатку авіяпарк складаўся з Лі-2, Ан-2 і Іл-12. Іл-14 і Іл-18 былі дададзеныя ў 1960-х гадах.

У 1975 годзе ў склад флоту ўвайшлі Ту-154 для маршрутаў з Пхеньяна ў Прагу, Усходні Берлін, Маскву. Флот Ту-154 быў павялічаны ў пачатку 1980-х. Разам з Ту-154 былі пастаўлены Ту-134 і Ан-24 для ўнутраных рэйсаў. Іл-62, пастаўлены для Chosonminhang Korean Airways у 1982 годзе, дазваляў выконваць прамыя рэйсы з Пхеньяна ў Маскву, Сафію, Бялград.

Распад СССР і заняпад сацыялізму ў Еўропе прывёў да скарачэння міжнародных рэйсаў. У 1993 годзе Chosonminhang Korean Airways была перайменавана ў Air Koryo. Акрамя таго, у 1993 годзе Air Koryo замовіў 3 Іл-76 для грузавых рэйсаў у Кітай і Расію. Air Koryo набыла адзін Ту-204-300 у 2007 годзе і адзін Ту-204-100В у 2010 годзе для замены састарэлага паркуNorth Korea’s quirky (and unsafe) Air Koryo survives and, increasingly, appears to thrive. На цяперашні момант з усяго флоту Air Koryo толькі двум Ту-204 дазволена дзейнасць на тэрыторыі Еўрапейскага Саюза. Астатні флот уваходзіць у спіс забароненых да палётаў над тэрыторыяй ЕС.

У жніўні 2012 года Air Koryo запусціла сістэму браніравання квіткоў праз інтэрнэт.

У лютым 2013 года ўкраінскае ДП «Антонаў» паставіла ў Карэю адзін рэгіянальны самалёт Ан-148-100В. 19 сакавіка 2015 года прыбыў другі борт (P-672) Ан-148.

Флот У снежні 2014 года Air Koryo эксплуатавала наступныя самалёты: <span style="color:white;">Флот Air Koryo <span style="color:white;">Самалёт <span style="color:white;">У эксплуатацыі <span style="color:white;">Замоўлена <span style="color:white;">Пасажыраўмяшчальнасць <span style="color:white;">Заўвагі <span style="color:white;">C <span style="color:white;">Y <span style="color:white;">РазамАн-148-100В2186270Ан-24Б/Ан-24РВ5——5050Іл-18Д1—Н/ДН/ДН/ДІл-76ТД3—50 т грузаІл-62М4—16164180Два выкарыстоўваюцца Урадам КНДР.Ту-134Б-32—Н/ДН/ДН/ДТу-154Б/Б-22—16136152Ту-204-100В1——210210Ту-204-3001—16150166Разам211

Інцыдэнты

9 лютага 1976 года Ту-154б падчас вырульвання на РД № 1 у аэрапорце Іркуцка атрымаў пашкоджанні правага борта фюзеляжа і правай плоскасці крыла ад абломкаў Ту-104, які церпеў катастрофу, ахвяр удалося пазбегнуць. 1 ліпеня 1983 года Іл-62М, рэйс з Пхеньяна ў Конакры разбіўся ў гарах Гвінеі. Усе 23 чалавекі на борце загінулі. 15 жніўня 2006 года паветранае судна з Air Koryo (Ту-154Б-2), якое выконвала планавы міжнародны пасажырскі пералёт з Пекіна, Кітайская Народная Рэспубліка (сталічны Пекінскі аэрапорт) у Пхеньян, Карэйская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка (Міжнародны аэрапорт Сунан), дапусціла лётнае здарэнне на ўзлётна-пасадачнай паласе (выйшла за межы дарожкі) падчас вырульвання пасля прызямлення ва ўмовах дрэннага надвор’я ў міжнародным аэрапорце Сунан. Аб пацярпелых не паведамлялася, пашкоджанне самалёта было мінімальнымFCO Country report — August 15 2006 Tu 154 crash. 1 сакавіка 2013 года паветранае судна Ту-204 авіякампаніі Air Koryo, якое рухалася рэйсам JS271 Пхеньян — Уладзівасток, здзейсніла пасадку на ўзлётна-пасадачную паласу пункта прызначэння і выкацілася за яе межы на адлегласць каля 60 метраў. Выкочванне адбылося пры руленні да месца стаянкі. Нягледзячы на моцны снегапад, які быў да здарэння, на момант інцыдэнту стан аэрадромных пакрыццяў адпавядаў тэхнічным патрабаванням, метэаўмовы былі лётнымі. Ніхто з 176 пасажыраў, якія знаходзіліся на борце, не пацярпеўСамолет из Кореи во Владивостоке занесло на 60 метров .

Спасылкі Official Website of Air Koryo

Swiss Website of Air Koryo at the Korean Friendship Association website Switzerland Delegation Air Koryo at the Aviation Safety Network Database CAAK (predecessor) at the Aviation Safety Network Database Air Koryo Timetable 31/10/1999 to 26/3/2000 at angelfire.com Air Koryo photo gallery at www.airliners.net Air Koryo фотообзор «Эйр Корё» — национальный авиаперевозчик Северной Кореи Архіўная копія ад 20 студзеня 2013 на Wayback Machine

Катэгорыя:Дзяржаўныя авіякампаніі Катэгорыя:Транспарт у Паўночнай Карэі Катэгорыя:Кампаніі Паўночнай Карэі