«Кульгавыя коні», або «Павольныя коні» () — брытанскі серыял пра шпіёнаў-няўдачнікаў з Гэры Олдменам у галоўнай ролі, адаптацыя кніжнай серыі Міка Хэрана.
Прэм’ера адбылася 1 красавіка 2022 на канале Apple TV+. Серыял быў працягнуты яшчэ на пяць сезонаў.
Сюжэт Падзеі серыяла разгортваюцца вакол аддзела брытанскай выведкі МІ5, неафіцыйна вядомага як «Слоў-Хаўс», або «Панылы дом». Гэта месца, куды перамяшчаюць агентаў, якія здзейснілі сур’ёзныя памылкі падчас службы. Супрацоўнікам гэтага падраздзялення не даецца шанец на кар’ерны рост, а іх штодзённая праца звязаная з выкананнем нізкапрыярытэтных і нецікавых заданняў, напрыклад, сартаванне смецця падазроных асобШто паглядзець. «Кульгавыя коні» — незвычайны брытанскі серыял пра шпіёнаў-няўдачнікаў.
Кіруе аддзелам Джэксан Лэм — дасведчаны, але дэманстратыўна цынічны шпіён, які калісьці меў сур’ёзныя пазіцыі ў выведцы, але страціў давер. Ягонае кіраўніцтва часта выглядае як спроба стрымаць сваіх падначаленых ад празмернай ініцыятывы, а не як падтрымка эфектыўнай працы.
Адзін з супрацоўнікаў «Панылага дома» — Рывер Картрайт, агент, які трапіў сюды пасля няўдалага вучэбнага аператыўнага задання. Аднак нечакана Картрайт і ягоныя калегі ўцягваюцца ў сур’ёзныя падзеі, звязаныя з пагрозамі нацыянальнай бяспецы.
У ролях Галоўныя ролі выканалі:
Гэры Олдмен — Джэксан Лэм, глава аддзела спісаных агентаў. Джэк Лаўдэн — Рывер Картрайт, агент, які трапіў у «Слоў-Хаўс» пасля правалу трэніровачнага задання. Крыстын Скот Томас — Дыяна Тавернер, першы намеснік генеральнага дырэктара МІ5. Сафі Аканеда — Інгрыд Тырні, генеральны дырэктар МІ5. Джонатан Прайс — Дэвід Картрайт, дзед Рывера Картрайта, афіцэр МІ5 у адстаўцы.
Музыка Мік Джагер, лідар гурту The Rolling Stones, выконвае загалоўную песню серыяла «Strange Game» («Дзіўная гульня»), якую ён спецыяльна напісаў для гэтага шоу.
Крытыка Чатыры першыя сезоны серыяла атрымалі высокія станоўчыя водгукі на Rotten Tomatoes (95-100%) і Metacritic (78-85). Серыял быў працягнуты на пяты і шосты сезоны.
Крыніцы
Катэгорыя:Тэлесерыялы на англійскай мове Катэгорыя:Тэлесерыялы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Apple TV+ Катэгорыя:2022 год у Вялікабрытаніі