Ліміт адказнасці — максімальны памер страхавой выплаты па адным страхавым выпадку, па адным аб’екце, па адной рызыцы, або па некаторай сукупнасці аб’ектаў і рызык. Ліміт адказнасці паказваецца ў дагаворы страхавання ці перастрахавання, або вызначаецца законам. Ліміт адказнасці не можа перавышаць страхавую суму. У страхаванні адказнасці, калі загадзя нельга прадугледзець магчымую шкоду пры страхавым выпадку, ліміт адказнасці замяняе страхавую суму. У шэрагу еўрапейскіх краін (Вялікабрытанія, Францыя, Нідэрланды) пры страхаванні адказнасці (напрыклад — АСАГА) памер страхавой выплаты (ліміт страхавання) пры нанясенні шкоды жыццю і здароўю не абмежаваны і можа быць колькі заўгодна вялікім.
Гл. таксама Страхавая сума
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Страхавыя тэрміны