Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Гродзенскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Ваўкавыскаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыіЗакон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь». Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры горада, у будынку па вул. Дзяржынскага, 3.
Структура Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне; Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання; Упраўленне справамі; Упраўленне эканомікі, гандлю і паслуг; Упраўленне адукацыі; Аддзел спорту і турызму; Юрыдычны аддзел; Сектар па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб; Аддзел архітэктуры і будаўніцтва; Упраўленне землеўпарадкавання; Аддзел ідэалагічнай працы і па справах моладзі; Аддзел культуры; Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі; Аддзел арганізацыйна-кадравай працы; Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану; Аддзяленне бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці; Фінансавы аддзел; Аддзел унутраных спраў.
Старшыні 1995—1998 — Анатоль Міхайлавіч Зінкевіч; 1998—2001 — Уладзімір Васілевіч Лукашэвіч; 5 сакавіка 2001 — май 2001 — Іван Іванавіч Данчанка; 10 жніўня 2001 — май 2007 — Міхаіл Генадзевіч Савельеў; 4 кастрычніка 2007 — ліпень 2011 — Дзмітрый Генрыхавіч Голец; са жніўня 2011 — Міхаіл Міхайлавіч Сіцько.
Спасылкі
Катэгорыя:Арганізацыі Ваўкавыска Катэгорыя:Раённыя выканаўчыя камітэты Гродзенскай вобласці Катэгорыя:Ваўкавыскі раён