«Сядай за руль маёй машыны» () — японскі мастацкі фільм, прэм’ера якога адбылася ў ліпені 2021. Карціна сабрала цэлы шэраг прэмій: тры прызы Канскага кінафестывалю, чатыры прэміі Нацыянальнага таварыства кінакрытыкаў ЗША, прэмію BAFTA за найлепшае неангламоўнае кіно, «Залаты глобус» і «Оскар» за найлепшы міжнародны поўнаметражны фільм.
Сюжэт Галоўны герой карціны — тэатральны акцёр і рэжысёр Ясуке Кафуку. Ён жыве ў шчаслівым шлюбе са сцэнарысткай Ота, пакуль аднойчы не заспявае яе ва ўласным доме з каханкам. Кафуку пакідае дом, а праз нейкі час яго жонка памірае ад кровазліцця ў мозг.
Праз два гады пасля трагедыі Кафуку запрашаюць у Хірасіму, паставіць чэхаўскую п’есу «Дзядзька Ваня». Яму даюць асабістага кіроўцу — маўклівую дзяўчыну Місакі са шрамам на твары.
Час, што Кафуку і Місакі праводзяць разам, іх гутаркі і абмен сакрэтамі — усё гэта ідзе на карысць абодвум. Кафуку пачынае нанава аналізаваць свае адносіны з жонкай. А Місакі спрабуе разабрацца з цяжкай гісторыяй уласнага мінулагаШто паглядзець. «Сядай за руль маёй машыны» — найлепшы замежны фільм «Оскара» 2022 года.
Зноскі
Катэгорыя:Фільмы-драмы 2021 года Катэгорыя:Фільмы Японіі 2021 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Японіі Катэгорыя:Фільмы на японскай мове Катэгорыя:Фільмы пра тэатр Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Незалежны дух» за найлепшы міжнародны фільм Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Залаты глобус» за найлепшы фільм на замежнай мове