Страхавыя рэзервы — грашовыя сродкі страхавога фонду, якія страхоўшчык фарміруе са страхавых унёскаў (страхавой прэміі), якія плаціць страхавальнік паводле дагавора страхавання.

Страхавыя рэзервы прызначаны для забеспячэння выканання страхоўшчыкам і/або перастрахоўшчыкам абавязацельстваў па страхаванні і/або перастрахаванні. Сродкі страхавых рэзерваў выкарыстоўваюцца выключна для ажыццяўлення страхавых выплат. Палажэнне аб парадку фармавання і выкарыстання страхавых рэзерваў распрацоўвае страхавая кампанія з адпаведнасці з пастановамі органа страхавога нагляду, якім у Беларусі ёсць Міністэрства фінансаў. Страхоўшчык мае права інвеставаць і іншным чынам размяшчаць сродкі страхавых рэзерваў у парадку, вызначаным нарматыўным прававым актам органа дзяржаўнага страхавога нагляду.

Размяшчэнне сродкаў страхавых рэзерваў павінна ажыццяўляцца на ўмовах дыверсіфікаванні, зваротнасці, прыбытковасці і ліквіднасці.

Страхавыя рэзервы па страхаванні жыцця Па страхаванні жыцця ствараюцца адмысловыя рэзервы, якія маюць назву матэматычныя рэзервы. Пры іх разліку выкарыстоўваюцца актуарныя разлікі.

Страхавыя кампаніі, якія спецыялізуюцца на асабістым страхаванні (на страхаванні жыцця) фарміруюць наступныя рэзервы: матэматычны рэзерв; рэзерв выплат па заяўленых, але неўрэгуляваных страхавых выпадках; рэзерв выдаткаў на абслугоўванне страхавых абавязацельстваў; рэзерв выплат па страхавых выпадках, якія адбыліся, але не заяўлены; рэзерв дадатковых выплат (страхавых бонусаў); рэзерв, што выраўноўвае.

Першыя два віды рэзерваў з'яўляюцца абавязковымі, астатнія фарміруюцца ў залежнасці ад умоў дгавораў страхавання жыцця і/або праграм страхавання.

Страхавыя рэзервы па страхаванні маёмасці Страхавыя рэзервы (тэхнічныя рэзервы) па відам страхавання, якія не адносяцца да страхавання жыцця (г.зн. для страхавання маёмасці), падзяляюцца на: рэзерв незаробленай прэміі; рэзерв заяўленых, але неўрэгуляваных страт; рэзерв страт, якія адбыліся, але не заяўлены; стабілізацыйны рэзерв; іншыя віды рэзерваў.

Страхавая арганізацыя (страхоўшчык) мае права фармаваць фонд папераджальных (прэвентыўных) мерапрыемстваў для фінансавання мерапрыемстваў па папярэджанні наступу страхавых выпадкаў. У Беларусі фарміраванне папераджальных (прэвентыўных), а таксама гарантыйных фондаў страхоўшчыкам з'яўляецца абавязковым УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ад 25 жніўня 2006 г. № 530 Аб страхавой дзейнасці.

Крыніцы

Катэгорыя:Страхавыя тэрміны Катэгорыя:Актуарныя разлікі