Вуліца Паўла Шпілеўскага — вуліца ў мікрараёне Лошыца Ленінскага раёна Мінска. Сваю назву атрымала ў 2002 годзе ў гонар беларускага этнографа, пісьменніка, публіцыста і тэатральнага крытыка Паўла Шпілеўскага.

Размяшчэнне Пачынаецца ад скрыжавання з Ігуменскім трактам, заканчваецца скрыжаваннем з вуліцай Уладзіслава Сыракомлі. Таксама перасякаецца з вуліцай Язэпа Драздовіча. Ідзе паралельна вуліцам Іосіфа Гашкевіча і Каруся Каганца.

Грамадскі транспарт Па вуліцы пралягаюць аўтобусныя маршруты №65 і №124. Недалёка ад вуліцы знаходзіцца чыгуначны прыпанак «Лошыца».

Спасылкі

Улица Павла Шпилевского на geodzen.com

Катэгорыя:Ленінскі раён (Мінск)