Вуліца Максіма Гарэцкага — вуліца ў Фрунзенскім раёне Мінска. Сваю назву атрымала ў гонар беларускага пісьменніка, перакладчыка, фалькларыста, дзеяча беларускага нацыянальна-дэмакратычнага адраджэння Максіма Гарэцкага.
Размяшчэнне Пачынаецца ад скрыжавання з вуліцамі Рафіева і Ельскіх, працягваючы вуліцу Алібегава. Ідзе з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, заканчваецца скрыжаваннем з вуліцай Мазурава, працягваючыся вуліцай Лабанка. Таксама перасякаецца з вуліцамі Рыгора Шырмы, Янкоўскага, Шаранговіча і Чайлыткі.
Славутасці пратэстанцкая царква Віфліем лесапарк Мядзвежына Сямейны сквер
Грамадскі транспарт Па вуліцы пралягае шэраг аўтобусных (11, 30с, 30а, 50с, 83э, 116, 122э, 138, 140) і тралейбусных (25, 45, 52) маршрутаў. Паблізу ад заканчэння вуліцы размешчана станцыя метро «Каменная Горка».
Спасылкі
Улица Максима Горецкого на geodzen.com
Катэгорыя:Фрунзенскі раён (Мінск)