Вуліца Убарэвіча — вуліца ў мікрараёне Чыжоўка Заводскага раёна Мінска. Сваю назву атрымала ў 1977 годзе ў гонар савецкага ваеннага дзеяча Іераніма Пятровіча Убарэвіча.

Размяшчэнне Пачынаецца на скрыжаванні з Ташкенцкай вуліцай каля Парка імя 900-годдзя Мінска. Затым паварочвае направа і заканчваецца скрыжаваннем з вуліцай Віктара Турава. Таксама перасякаецца з вуліцамі Чыжоўскай, Галадзеда, Клецкай і праездамі Галадзеда, Клецкім і Ташкенцкім. Ідзе паралельна Свіслацкай вуліцы.

Аб’екты На вуліцы размешчаны разнастайныя грамадскія аб’екты: Гарадская клінічная бальніца № 10 Беларуская дзяржаўная акадэмія авіяцыі Мінскі заапарк Сквер Зіновія Калабанава Парк Чырвоная Слабада

Грамадскі транспарт Па вуліцы пралягае шмат аўтобусных (5э, 16, 21, 48, 51, 67, 88с, 94с, 98с, 102, 108, 108д, 114с, 134с, 148с, 198, 164, 312, 312а, 316) маршрутаў.

Спасылкі

Улица Уборевича на geodzen.com

Катэгорыя:Заводскі раён (Мінск)