Вуліца Каруся Каганца — вуліца ў мікрараёне Лошыца Ленінскага раёна Мінска. Сваю назву атрымала ў 2004 годзе ў гонар беларускага паэта, драматурга, публіцыста i мастака Каруся Каганца (Казіміра Кастравіцкага)Решение Минского городского исполнительного комитета №1520 от 30.07.2004 г. «Аб найменаванні і перайменаванні вуліц г. Мінска».
Размяшчэнне Пачынаецца ад скрыжавання з вуліцай Уладзіслава Сыракомлі, ідзе на ўсход, згортваючы затым на паўночны ўсход, заканчваецца тупіком. Перасякаецца з вуліцай Язэпа Драздовіча. Ідзе паралельна вуліцы Паўла Шпілеўскага. Пасля перасячэння з вуліцай Язэпа Драздовіча становіцца пешаходнай.
Славутасці У канцы вуліцы знаходзіцца Лошыцкі яр з помнікам Ахвярам бальшавіцкага тэрору.
Грамадскі транспарт Па вуліцы пралягаюць аўтобусныя маршруты №65 і №124. Недалёка ад вуліцы знаходзіцца чыгуначны прыпанак «Лошыца».
Спасылкі
Улица Каруся Каганца на geodzen.com
Катэгорыя:Ленінскі раён (Мінск)