Вуліца Крупскай — вуліца ў Заводскім раёне Мінска. Сваю назву атрымала ў 1977 годзе ў гонар савецкай грамадскай дзеячкі, педагога, жонкі У. Леніна Надзеі Канстанцінаўны Крупскайулица Крупской на сайте ГеодзенВуліца Крупскай на сайце Адміністрацыі Заводскага раёна Мінска.
Размяшчэнне Пачынаецца ад скрыжавання з вуліцамі Кабушкіна і Ташкенцкай, працягваючы вуліцу Машынабудаўнікоў, ідзе з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, заканчваецца скрыжаваннем з Юнацкай вуліцай, працягваючыся 2-ім Юнацкім завулкам. Таксама перасякаецца з вуліцамі Малініна і Шышкіна. Ідзе паралельна вуліцы Айвазоўскага.
Славутасці Мемарыяльная дошка Н.К. Крупскай на д. 6; яслі-сад № 437; СШ № 77.
Грамадскі транспарт Па вуліцы пралягае шэраг аўтобусных (59, 70, 79, 79д, 186) і тралейбусных (30, 49) маршрутаў. Паблізу размешчана станцыя метро «Аўтазаводская».
Крыніцы
Спасылкі
Улица Крупской на geodzen.com Фотаграфіі вуліцы Крупскай на сайце Адміністрацыі Заводскага раёна Мінска Улицы Минска, улица Крупской, ул Ташкентская. Рулим по улицам Минска. Minsk driving tour. Minsk city // YouTube Улицы Минска. Улица Юношеская, ул Крупской. Рулим по улицам Минска. Minsk streets overview. // YouTube
Катэгорыя:Заводскі раён (Мінск)