Алег Конанаў (нар. , Курск, РСФСР) — савецкі і беларускі футбаліст, беларускі і расійскі трэнер. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам расійскага клуба «Тарпеда» з Масквы.

Кар’ера Быў трэнерам львоўскага клуба «Карпаты» ў 2008—2011 гадах. У часе ягонага трэнерства клуб двойчы запар займаў пятае месца ва ўкраінскай Прэм’ер-лізе.

Пасля львоўскай каманды адзін сезон трэніраваў «Севастополь», а ў 2013—2016 гадах расійскі «Краснодар». У маі 2017 года стаў галоўным трэнерам чачэнскага клуба «Ахмат», аднак у кастрычніку таго ж года падаў у адстаўку.

У чэрвені 2018 года ўзначаліў тульскі «Арсенал», а ў лістападзе 2018 года перайшоў у на пасаду галоўнага трэнера маскоўскага «Спартака». Пакінуў клуб у верасні 2019 года.

З лютага па лістапад 2020 года быў галоўным трэнерам латвійскай «Рыгі», а ў чэрвені 2022 года зноў апынуўся ў тульскім «Арсенале». Пакуніў клуб у студзені 2023 года.

У ліпені 2023 года ўзначаліў раменскі «Сатурн», аднак ужо ў жніўні пакінуў клуб. У студзені 2024 года быў прызначаны галоўным трэнерам маскоўскага «Тарпеда».

Узнагароды У маі 2011 года за выдатныя заслугі ў развіцці спорту ў Львове быў узнагароджанны «Ганаровым знакам святога Юрыя»Украінцы абразіліся на беларускага трэнэра за футболку з Пуціным.

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты СССР Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Іскра Смаленск Катэгорыя:Ігракі ФК Ліда Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Зара Луганск Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Лакаматыў Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Будаўнік Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Рух Хожаў Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Мінск Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Расіі Катэгорыя:Трэнеры ФК Карпаты Львоў Катэгорыя:Трэнеры ФК Севастопаль Катэгорыя:Трэнеры ФК Краснадар Катэгорыя:Трэнеры ФК Ахмат Грозны Катэгорыя:Трэнеры ФК Арсенал Тула Катэгорыя:Трэнеры ФК Спартак Масква Катэгорыя:Трэнеры ФК Рыга Катэгорыя:Трэнеры ФК Сатурн Раменскае Катэгорыя:Трэнеры ФК Тарпеда Масква