Доня-Горыцкі ўніверсітэт () — чарнагорская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Падгорыца.
Агульная характарыстыка Універсітэт размешчаны ў Доня-Горыцы, прыгарадзе Падгорыцы. Універсітэт быў створаны ў 2007 годзе як другі прыватны ўніверсітэт у Чарнагорыі. Яго будынак займае плошчу 16 700 м² і ў цяперашні час уяўляе сабой найбуйнейшы прыватны аб’ект у краіне.
Структура Факультэт міжнароднай эканомікі, фінансаў і бізнесу Факультэт прававых навук Факультэт інфармацыйных сістэм і тэхналогій Факультэт гуманітарных навук факультэт мастацтваў Політэхнічны факультэт Факультэт спартыўнага менеджменту Факультэт харчовых тэхналогій, бяспекі харчовых прадуктаў і экалогіі Факультэт дызайну і мультымедыя Факультэт культуры і турызму Факультэт прыкладных навук Факультэт міжнароднага гасцінічнага менеджменту Факультэт англійскай мовы і літаратуры
Спасылкі
Катэгорыя:Універсітэты Чарнагорыі Катэгорыя:Падгорыца