Касцёл Святой Брыгіты () — старажытны касцёл у Гданьску.

Касцёл знаходзіцца ў Старым горадзе Гданьска. Яго пачалі будаваць у сувязі з кананізацыяй Святой Быргіты ў 1391 годзе і завяршылі ў 1397 годзе. Калі мошчы Святой Быргіты перавозіліся з Рыма ў Вадстэну, урачыстая працэсія спынілася на некаторы час у Гданьску, а пасля яе кананізацыі было вырашана, што касцёл і кляштар будуць пабудаваныя ў яе памяць.

Кляштар працягваў сваю дзейнасць і пасля Рэфармацыі ў пачатку XVI стагоддзя, а калі кляштар у Вадстэне быў зачынены, каля дзесяці сясцёр-брыгітак пераехалі сюды пад ахову караля Жыгімонта ІІІ. У 1807 годзе манастыр выкарыстоўваўся як шпіталь падчас напалеонаўскіх войнаў, а пад уладай Прусіі манастыр быў распушчаны ў 1817 годзе і разбураны ў 1851 годзе.

Касцёл быў моцна пашкоджаны на апошнім этапе Другой сусветнай вайны, але быў адрэстаўраваны ў 1974 годзе.

Спасылкі

Катэгорыя:Касцёлы Гданьска Катэгорыя:Гданьская архідыяцэзія