Міжземнаморскі ўніверсітэт () — чарнагорская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Падгорыца.
Агульная характарыстыка Міжземнаморскі універсітэт з’яўляецца першым прыватным універсітэтам у Чарнагорыі. Ён быў заснаваны 30 мая 2006 года. Сядзіба ўніверсітэта знаходзіцца ў Падгорыцы. З моманту свайго заснавання Міжземнаморскі ўніверсітэт функцыянуе як адзіная юрыдычная асоба ў адпаведнасці з Балонскай дэкларацыяй. Якасць навучальных праграм на ўсіх факультэтах універсітэта ў 2008 годзе праверана экспертнай камісіяй Савета па вышэйшай адукацыі Чарнагорыі. Універсітэт быў паўторна акрэдытаваны на наступныя пяць гадоў, што з’яўляецца паказчыкам высокай якасці працы.
Структура Факультэт турызму Факультэт эканомікі і бізнесу Факультэт інфармацыйных тэхналогій Факультэт выяўленчых мастацтваў Факультэт замежных моў Юрыдычны факультэт Інжынерны факультэт
Спасылкі
Катэгорыя:Універсітэты Чарнагорыі Катэгорыя:Падгорыца