Іосіф Трафімавіч Дацеэнка (15 лістапада 1916, вёска Шляхавое, Кэгічыўскі раён, Харкаўская вобласць — 28 верасня 1943) — Герой Савецкага Саюза (1943).

Біяграфія Нарадзіўся ў 1916 годзе ў сям’і селяніна. Скончыў школу ў роднай вёсцы. З цягам часу паступіў у заатэхнічнае вучылішча і працаваў на ферме ў в. Параскавея . У 1937 г. быў прызваны ў шэрагі Чырвонай Арміі. Камандзір роты 271-га стралковага палка 181-й стралковай дывізіі 13-й арміі Цэнтральнага фронту.

Вялікую Айчынную вайну Іосіф Дацэнка сустрэў начальнікам заставы 73-га Чырванасцяжнага пагранатрада ў Карэла-Фінскай ССР, ваяваў з гітлераўцамі на Рэбольскім кірунку. Пасля цяжкага ранення, якому папярэднічалі шмат лёгкіх, служыў начальнікам пагранзаставы «Новая» Бірабіджанскага пагранатрада.

Затым зноў быў накіраваны на фронт, вызначыўся ў многіх баях.

Байцы роты старшага лейтэнанта І. Дацэнка неаднаразова вызначаліся ў баях пад Сталінградам і на Курскай дузе, на подступах да Дзясны і Дняпра.

25 верасня 1943 г. яго падраздзяленне з дапамогай падручных сродкаў першым у дывізіі пераправілася праз р. Дняпро і захапіла плацдарм у раёне в. Бярозкі Брагінскага раёна Гомельскай вобласці.

28 верасня 1943 г. у час контратакі праціўніка І. Г Дацэнка даў каманду воінам прапусціць праз свае баявыя парадкі варожыя танкі, адсек ад іх пяхоту і знішчыў да двух узводаў фашыстаў.

У гэтым баі старшы лейтэнант Дацэнка быў смяротна паранены. За смелыя і рашучыя дзеянні, праяўленыя ў баі за дняпроўскі плацдарм, указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 16 кастрычніка 1943 г. старэйшаму лейтэнанту Дацэнка Іосіфу Трафімавічу пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Пахаваны герой-пагранічнік у Чарнігаве.

Памяць

Імем Іосіфа Трафімавіча Дацэнка названая вуліца ў Чарнігаве, а таксама школа ў вёсцы Параскавея Кегічэўскага раёна Харкаўскай вобласці. Помнік герою ўсталяваны ў вёсцы Ліпкаватаўка Новавадаладажскага раёна Харкаўскай вобласці. Імя Іосіфа Трафімавіча Дацэнка прысвоена пагранічнай заставе Рэбольскага пагранічнага атрада (Карэлія) Паўночна-Заходняй пагранічнай акругі загадам КДБ СССР ад 28 снежня 1986 г. на падставе Пастановы Савета Міністраў Карэльскай АССР ад 26 снежня 1986 г.

Спасылкі

Доценко Иосиф Трофимович.

Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Нарадзіліся ў Харкаўскай вобласці