Дзмі́трый Але́гавіч Раго́зін (; нар. 21 снежня 1963, Масква, РСФСР, СССР, цяпер Расія) — расійскі дзяржаўны дзеяч, вучоны. Быў членам партыі «Радзіма».

Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Масква 21 снежня 1963 года ў сям’і вайскоўцаў. Бацька, Алег Канстанцінавіч Рагозін, быў генералам. Маці, Тамара Васільеўна Рагозіна (Пракоф’ева), была лекаркай.

Вучыўся ў школе, дзе вывучалі французскую мову паглыблена. У 1978 годзе ўступіў у камсамол. У 1981 годзе паступіў у Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава на аддзяленне журналістыкі. У 1982 годзе ажаніўся з Таццянай Серабраковай (цяпер Рагозіна). Вывучыў чатыры мовы: англійская мова, італьянская мова, чэшская мова, іспанская мова. У 1986 годзе закончыў вучобу ў ВНУ. У 1988 годзе закончыў партыйнае ВНУ ў Маскве.

Пасля заканчэння вучобы займаў пасады ў камсамоле. Пасля распаду СССР рабіў у розных навуковых установах. Адначасова спрабаваў займацца палітычнай дзейнасцю. Аднак няўдала. У 1993 годзе спрабаваў на выбарах трапіць у Дзяржаўную Думу Расіі, але прайграў.

У сакавіку 1997 года Рагозін набраў 37,91 адсоткі галасоў і быў выбраны ў Думу. Там быў апанентам Б. Ельцына. Выступаў з патрыятычнымі заявамі.

Пасля прыходу да ўлады Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Рагозін пачаў рабіць чыноўніцкую кар’еру. 22 студзеня 2004 года вёў перамовы з Еўрасаюзам па візавых адносінах. 9 студзеня 2008 года Рагозін прызначаны прадстаўніком Расіі пры НАТАУказ Президента Российской Федерации от 6 апреля 2009 года № 356 .

23 снежня 2011 года прызначаны намеснікам старшыні ўрада РасііДмитрий Рогозин назначен Заместителем Председателя Правительства. Дзмітрый Рагозін адказваў за ваенна-прамысловую дзейнасць ва ўрадзе Расіі. 8 мая 2014 года самалёту, якім ён ляцеў у Прыднястроўе, было забаронена перасякаць паветраную прастору Украіны, і ён вымушаны быў ляцець праз Балгарыю і РумыніюРасійскаму віцэ-прэм’еру забаранілі ляцець у Малдову цераз Украіну. ТВі. 08.05.2014..

18 мая 2018 года вызвалены з пасады намесніка старшыні ўрада Расійскай Федэрацыі. Генеральны дырэктар дзяржаўнай карпарацыі «Раскосмас» з 24 мая 2018 па 15 ліпеня 2022 года.

21 снежня 2022 года як кіраўнік групы ваенных дарадцаў знаходзіўся ў Данецку, трапіў пад абстрэл і быў параненыtass.ru.

Санкцыі 17 сакавіка 2014 года ў дачыненні Рагозіна, у ліку іншых расійскіх і ўкраінскіх палітыкаў, былі ўведзены санкцыі за публічныя заклікі да анексіі Крыма, якія прадугледжваюць забарону на ўезд у ЗША, Канаду, краіны ЕС, Швейцарыю і Аўстралію, а таксама арышт актываў, якія знаходзяцца на тэрыторыях гэтых краін. Рагозін заявіў, што ані рахункаў, ані нерухомасці за межамі Расіі не мае.

29 снежня 2015 года Служба бяспекі Украіны абвясціла Рагозіна персонай нон грата ва Украіне, яму забаранілі ўезд у краіну.

З 21 чэрвеня 2018 года Рагозін знаходзіцца ў санкцыйным спісе Украіны.

Напрыканцы кастрычніка 2018 года НАСА запрасіла Рагозіна наведаць ЗША. Гэта было спробай зберагчы адносіны, аднак пад ціскам крытыкі з боку сенатараў на пачатку студзеня 2019 года дырэктар Джым Брайдэнстайн адмяніў візіт.

Крыніцы

Спасылкі Асабістая выстава ў сеціве Дзмітрыя Рагозіна Дмитрий Чёрный. В ответе за космос и оборонку // Литературная Россия, 2016, № 19

Катэгорыя:Дыпламаты Расіі Катэгорыя:Постаці Варонежскай вобласці Катэгорыя:Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі II склікання Катэгорыя:Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі III склікання Катэгорыя:Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі IV склікання Катэгорыя:Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі ад аднамандатных акруг Катэгорыя:Намеснікі Старшыні Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі IV склікання Катэгорыя:Намеснікі Старшыні Урада Расійскай Федэрацыі Катэгорыя:Дактары філасофскіх навук Катэгорыя:Выпускнікі МДУ