Царква Святло Евангелля — дзеючы пратэстанцкі храм у пасёлку Дружным Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці, які прыналежыць да аднайменай рэлігійнай грамады. Пастар — Павел Аляксандравіч Калоша.

Гісторыя Грамада была заснавана ў канцы сакавіка 1994 года, дзяржаўная рэгістрацыя была атрымана 26 чэрвеня 1995 годаРелигиозная община христиан веры евангельской «Церковь Свет Евангелия» п. Дружный Пуховичского района. Заснавальнікам грамады быў пастар Леанід Уладзіміравіч Ярмолік, які ў 1993 годзе заснаваў царкву ХВЕ ў Мар’інай Горцы. З 1997 года па студзень 2011 года ў храме служыў пастар Міхаіл Уладзіміравіч Кухарчук. У гэты час, дзякуючы пастару і яго жонцы, царква перажывала бурны колькасны ўзрост, а таксама рэалізоўвала шмат сацыяльных праектаў.

З 1 лютага 2011 года і па цяперашні час служэнне пастара нясе Павел Аляксандравіч Калоша Церковь в белорусском Дружном отметила двадцатилетие . Павел Калоша з’яўляецца выкладчыкам багаслоўскіх дысцыплін у Тэалагічным інстытуце і Біблейскім каледжы ХВЕ ў горадзе Мінску.

Будынак царква У снежні 2011 года было распачата будаўніцтва будынка царквы «Святло Евангелля». Першыя палі былі забіты ў снежні 2011 года, аднак актыўная фаза будавання пачалася з мая 2012 года. Па стане на май 2018 года вядуцца аздабленчыя працы.

Будаўніцтва царквы вялося за кошт самаахвотных ахвяраванняў вернікаў.

Архітэктура За ўзор царквы быў узяты храм у вёсцы Сінягова Старадарожскага раёна, які быў мадыфікаваны праектным бюро ТАА «АртТрэйсер». Даўжыня пабудовы — 40,5 м, шырыня (самая шырокая частка) — 12 м, вышыня — 16,5 м.

Галерэя

Гл. таксама Храмы Пухавіцкага раёна

Катэгорыя:Пратэстанцкія храмы Пухавіцкага раёна Катэгорыя:Дружны (Пухавіцкі раён)