Усерасійская палітычная партыя «Родзіна» () — палітычная партыя ў Расіі, якая мае сваіх прадстаўнікоў у Дзяржаўнай думе. У 2003-2004 гадах была выбарчым блокам «Народна-патрыятычны саюз "Родзіна"», пасля пераўтворана ў аднайменную палітычную партыю. У 2006-2012 гадах распушчана і адноўлена 29 верасня 2012 года, афіцыйна зарэгістравана Мінюстам РФ 21 снежня 2012 года. З 2012 года старшынёй партыі абраны дэпутат Дзяржаўнай думы 6-га склікання, старшыня Агульнарасійскай грамадскай патрыятычнай арганізацыі «Сабор рускіх абшчын і «Добраахвотніцкага руху асобнага прызначэння» Аляксей Аляксандравіч Жураўлёў. Заснавальнік партыі -- віцэ-прэм’ер Урада Расіі Дзмітрый Рагозін.
Спасылкі
Катэгорыя:Палітычныя партыі Расіі