Ёнас Яблонскіс (, ) — літоўскі мовазнаўца, асветнік і педагог.
Біяграфія Вучыўся ў гімназіі ў Мар’ямполі і ў Маскоўскім універсітэце, дзе скончыў аддзяленне класічнай філалогіі (1885). Цікавасць да літоўскай мовы абудзіўся пад уплывам П. Ф. Фартунатава і Ф. Я. Корша.
Выкладаў грэчаскую і лаціну ў Мітаве, Рэвелі, Панявежы (1906—1908), Брэсце (1908—1912), Гродне.
За дачыненне да літоўскага нацыянальна-патрыятычнага руху высылаўся ў 1902 годзе ў Пскоў. У 1904—1905 гадах працаваў у рэдакцыі літоўскай газеты «Вільняўс жынёс» («Vilniaus žinios»), пасля ў рэдакцыі газеты «Ліетувос укінінкас». У пачатку Першай сусветнай вайны разам са школай быў эвакуіраваны ў Веліж. У 1915—1918 гадах выкладаў у гімназіі ў Варонежы.
З 1919 года жыў у Коўне. У 1922—1926 гадах выкладаў у Ковенскі Літоўскім універсітэце. Пахаваны на Пятрашунскіх могілках у Коўне.
Дзейнасць У газетах і часопісах «Аўшра», «Варпас», «Ліетувос жынёс», «Вайрас» і іншых публікаваў артыкулы аб пытаннях мовы і культуры літоўскай гаворкі, на тэмы грамадскага жыцця і літаратуры, таксама рэцэнзіі кніг. Яблонскіс падкрэсліваў асаблівую ролю адукацыі і школы ў палітычным і культурным жыцці народа, змагаўся за нацыянальную літоўскую школу, агульную бясплатную пачатковую адукацыю для ўсіх, за рознабаковую адукацыю дарослых і інш. Стварыў шэраг падручнікаў літоўскай мовы для школ розных ступеняў.
Выдаў «Граматыку літоўскай мовы» (, 1901; пад псеўданімам Пятрас Краўшайціс; , 1919, дапоўненае выданне 1922), «Сінтаксіс літоўскай мовы» (, 1911), «Падручнік літоўскай мовы» (, 1925) і іншыя працы і дапаможнікі літоўскай мовы.
Распрацоўваў нормы літоўскай літаратурнай мовы, адыграўшы важную ролю ў яго фарміраванні і ў пераходзе да яе ад дыялектных форм у літоўскай літаратуры. Рэдагаваў творы пісьменніц Юліі Жамайце, Габрыеле Пяткявічайце-Біце, пісьменніка Ёнаса Білюнаса, надаўшы ім кананічны выгляд. Перакладаў (часткова разам з вучнямі) навукова-папулярную і асветніцкую літаратуру, мастацкія творы. Сярод іх байкі Івана Крылова, «Кентэрвільскі прывід» Оскара Уайльда.
Карыстаўся псеўданімам Rygiškių Jonas.
Памяць Партрэт быў намаляваны на банкноце 5 літаў, вынятай з абароту і замененай манетамі.
left|Магіла Яблонскіса на Пятрашунскіх могілках (Коўня)|thumb
У горадзе Мар’ямполь (на паўднёвым захадзе Літвы) пастаўлены помнік.
Памятная дошка адкрыта ў Гродне па вуліцы Савецкай.
Сям’я Сын — вядомы літоўскі гісторык, прафесар, акадэмік Канстанцінас Яблонскіс.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Мовазнаўцы Літвы Катэгорыя:Літуаністы