Мандэ — сям'я моў у Заходняй Афрыцы. Меркавана ўваходзіць у нігера-кангалезскую макрасям'ю моў. Колькасць носьбітаў — болей за 25 млн чалавек.
Лінгвісты распрацавалі шэраг адрозных унутраных класіфікацый, але звычайна вылучаюць заходнія і ўсходнія мовы мандэ. Часам вылучаюць такія буйныя галіны, як усходняя і самага-бабо.
Для моў мандэ характэрны наступныя рысы: У большасці моў мандэ ёсць сістэма з 7 галосных (i, e, ɛ , a, u, o, ɔ ), хаця ў розных мовах яна вагаецца ад 5 да 9. Многія з іх маюць кантрасныя насавыя галосныя. Мовы мандэ тонавыя. Тоны ўплываюць на марфемы ці цэлыя словы, а не на асобныя склады. Мовы мандэ не маюць сістэмы класаў назоўнікаў. Дзеясловы не скланяюцца па суб'екту. Няма серыйных дзеясловаў. Парадак слоў у сказе: назоўнік — прыметнік — дзеяслоў.
Спасылкі The Language Gulper African Languages Elena Perekhvalskaya and Valentin Vydrin Numeral systems in Mande languages
Мандэ