«Дарога» — артыкул Федэрыка Феліні () — фільм Федэрыка Феліні ў стылістыцы неарэалізму, зняты ў 1954 годзе.
Сюжэт Дзампано — вандроўны цыркач-асілак з каронным нумарам — раздзіраннем ланцуга на грудзях. У якасці асістэнткі ён купляе дзяўчыну-падлетка Джэльсаміну ў яе маці і вучыць Джэльсаміну аб’яўляць нумар і суправаджаць яго гульнёй на барабане і трубе. Дзампано ўсё вырашае сілай. Ён б’е Джэльсаміну, прымушае яе жыць з сабой, на яе вачах фліртуе з іншымі жанчынамі. Джэльсаміна баіцца Дзампано, але пры гэтым і любіць яго.
Аднойчы яны сустрэлі вандроўны цырк і ўладкаваліся туды на працу. Канатаходзец Мата ўвесь час пакеплівае над Дзампано і гэтым злуе яго. Пасля чарговай насмешкі асілак кінуўся на Мата з нажом. Дзампано трапляе ў турму, пасля чаго іх абодвух выганяюць з цырка.
Мата размаўляе з Джэльсамінай і прапануе ёй выбраць паміж ім, цыркам і Дзампано. Яна застаецца з Дзампано. Аднойчы яны сустракаюць Маці на глухой дарозе. Дзампано збівае суперніка, і гэта сканчаецца смерцю канатаходца. Асілак замятае сляды злачынства.
Джэльсаміна цяжка перажывае смерць Мата. У яе з’яўляюцца прыкметы псіхічнага разладу. Праз некаторы час Дзампано кідае яе.
Праз некалькі гадоў асілак вяртаецца ў гэтую мясцовасць і даведаецца, што Джэльсаміна памерла неўзабаве пасля яго сыходу. Дзампано да гэтага моманту спустошаны: ён здзейсніў мноства дрэнных учынкаў у сваім жыцці, але менавіта здрада адзінай душы, якая па-сапраўднаму кахала яго, становіцца апошняй кропляй…
У ролях Джульета Мазіна — Джэльсаміна Энтані Куін — Дзампано Рычард Бейсхарт — Мата Альда Сільвані — сіньёр Джырафа Марчэла Равена — удава Ла Ведава Лівія Вентурыні — манашка Ла Суарына.
Узнагароды і намінацыі Карціна заваявала Сярэбранага Льва Венецыянскага кінафестывалю (1954), прэмію «Оскар» (1957), прэмію «Бодыль» (1956) і шэраг іншых узнагарод.
Узнагароды 1957 — Прэмія «Оскар» — Найлепшы фільм на замежнай мове — Дзіна Дэ Лаўрэнтыс, Карла Понці. 1954 — Прэмія Венецыянскага кінафестывалю — Сярэбраны леў — Федэрыка Феліні
Намінацыі 1957 — Прэмія «Оскар» — найлепшы сцэнарый — Федэрыка Феліні, Туліо Пінэлі. 1956 — Прэмія BAFTA — Найлепшы фільм — Найлепшая замежная актрыса — Джульета Мазіна. 1954 — Прэмія Венецыянскага кінафестывалю — Залаты леў — Федэрыка Феліні Фільм таксама атрымаў прэмію Нью-Ёркскіх крытыкаў як лепшы фільм года, дзве прэміі «Сярэбраная стужка» італьянскага Сіндыката журналістаў як найлепшы фільм і за найлепшую рэжысуру, прэмію «Бодыль» як найлепшы неамерыканскі фільм года. Агулам фільм сабраў больш за пяцьдзесят узнагарод.
Зноскі
Катэгорыя:Фільмы Італіі 1954 года Катэгорыя:Фільмы-драмы 1954 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Італіі Катэгорыя:Фільмы на італьянскай мове Катэгорыя:Фільмы Федэрыка Феліні Катэгорыя:Фільмы па сцэнарыях Федэрыка Феліні Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Ніна Рота Катэгорыя:Ватыканскі спіс фільмаў