Маунтага Дыяла (1942 — 4 верасня 2017) — сенегальскі генерал і дыпламат.
Біяграфія Праходзіў падрыхтоўку ў розных французскіх ваенных навучальных установах: Спецыяльнай ваеннай школе Сен-Сір, пяхотнай школе (1965—1966), школе паветрана-дэсантных войск у По (праходзіў афіцэрскую стажыроўку), артылерыйскай школе, Вышэйшай ваеннай школе ў Парыжы (1980—1982).
У 1982 годзе атрымаў дыплом прасунутых даследаванняў у галіне паліталогіі ў Парыжскім універсітэце за дысертацыю, прысвечанай Бяспецы Цэнтральнай і Заходняй Чорнай АфрыкіCatalogue SUDOC . Затым прайшоў курсы па стратэгіі бяспекі ў Афрыцы ў Акадэміі Насера (Егіпет).
Служыў камандзірам сенегальскага кантынгенту ў Ліберыі і начальнікам афіцэраў сувязі ECOMOG, а з 1991 па 1993 — камандуючым міратворчых войск ЭКАВАС. Пасля заняў пасаду начальніка штаба арміі. З ліпеня 1996 па студзень 1998 быў намеснікам начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Сенегала. Потым заняў пасаду генеральнага інспектара.
У сакавіку 2000 года зацверджаны Саветам Бяспекі ААН на пасаду камандуючага міратворчай місіяй у Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга. Склаў паўнамоцтвы 31 снежня 2003 годаHommage rendu au Général Mountaga Diallo avant son départ de la MONUC.
6 верасня 2004 года прызначаны прэзідэнтам Абдулай Вадам надзвычайным і паўнамоцным паслом Рэспублікі Сенегал у Расійскай ФедэрацыіDécret № 2004—1212 du 6 septembre 2004.
Заўвагі
Катэгорыя:Паслы іншых краін у Расіі Катэгорыя:Генералы