Альянс дэмакратычных сіл за вызваленне Конга-Заіра () — кааліцыя руандыйскіх, угандыйскіх, бурундзійскіх і кангалезскіх дысідэнтаў, незадаволеных груп меншасцей і нацый, якія ў час Першай кангалезскай вайны зрынулі Мабуту Сесе Секо і прывялі да ўлады Ларана-Дэзірэ Кабілу. Альянс распаўся пасля таго, як Кабіла не пагадзіўся падпарадкоўвацца дыктату сваіх замежных прыхільнікаў, Руанды і Уганды, што паклала пачатак Другой кангалезскай вайне.
Заўвагі
Літаратура
Спасылкі What Kabila is Hiding: Civilian Killings and Impunity in Congo, Report by Human Rights Watch, October 1997 Congo backgrounder by Socialism Today – left wing perspective
Катэгорыя:Узброеныя групоўкі ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга