Яўген Сямёнавіч Бусел (, в. Міхайлаўка, Светлагорскі раён — , Мінск) — беларускі графік. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1992).
Біяграфія Нарадзіўся года ў вёсцы Міхайлаўка Гомельскай вобласці. Скончыў Маскоўскі паліграфічны інстытут у 1964 годзе. Вучыўся ў А. Ганчарова. Удзельнічаў у мастацкіх выставах з 1966 года.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1978 года.
Жыў у г. Мінску. Памёр года.
Творчасць Працаваў у галіне станковай і кніжнай графікі, плаката, акварэлі і жывапісу. Шэраг работ зроблены ў традыцыях лубка. Творы вылучаюцца прастатой мастацкай мовы, абагульненнем: серыі гравюр «Беларускія народныя прымаўкі» (1975), «Беларускія жартоўныя песні» (1980), «М. Багдановічу прысвячаецца» (1992), «Беларускія народныя прыказкі і жартоўныя песні» (1979—1993), графічныя лісты «Вяртанне рыбакоў» (1979), «Вяргіні цвітуць», «Бацькаўшчына», «Толькі сэрцам трывожным пачую» (усе 1981), акварэлі «Шлях дадому» (2002), «Марозны вечар» (2003), серыі жывапісных палотнаў «Пейзаж родных мясцін» (1995), «Ветраны вечар» (1997), плакатаў і інш.
Аўтар зборнік карыкатур «Лішняя вага» (1975), ілюстрацый да апавяданняў М. Гарэцкага (1987) і інш.
Творы знаходзяцца ў фондах БСМ і ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.
Узнагароды Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі з 1992 года.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Светлагорскім раёне Катэгорыя:Графікі Беларусі Катэгорыя:Мастакі-плакатысты Беларусі Катэгорыя:Мастакі-ілюстратары Беларусі Катэгорыя:Мастакі Беларусі XX стагоддзя