«Дванаццаць крэслаў» () — сатырычны раман савецкіх пісьменнікаў Іллі Ільфа і Яўгена Пятрова, упершыню надрукаваны ў 1928 годзе. Лічыцца адным з самых вядомых твораў савецкай літаратуры, які ўваходзіць у залаты фонд рускай сатыры.

Сюжэт Іпаліт Матвеевіч Вараб’янінаў у царскай Расіі быў маршалкам шляхты, а ў савецкай — ён сціплы справавод ЗАГСа. Ад сваёй цешчы ён даведваецца, што падчас рэвалюцыі яна схавала фамільныя брыльянты ў адным з дванаццаці крэслаў.

Вараб’янінаў пачынае пошукі крэслаў, але хутка сустракае прадпрымальнага і вёрткага авантурыста Астапа Бендэра. Даведаўшыся пра скраб, Бендэр прапануе Вараб’янінаву свае «паслугі» ў пошуку, разлічваючы на долю.

Героі пераследуюць крэслы, якія ўжо паспелі разысціся па розных кутках СССР. Яны сутыкаюцца з мноствам каларытных персанажаў, трапляюць у абсурдныя сітуацыі, падманваюць і самі становяцца ахвярамі падману. Па слядах за імі ідзе яшчэ адзін паляўнічы за скарбам — святар айцец Фёдар, якому цешча Вараб’янінава апавядала пра брыльянты на апошняй споведзі.

З кожным знойдзеным і разабраным крэслам надзея на скарб то згасае, то разгараецца з новай сілай. Кульмінацыя наступае, калі застаецца толькі адно крэсла, якое, здавалася б, павінна ўтрымліваць запаветныя каштоўныя камяні. Аднак развязка аказваецца нечаканайЩеглов Ю. К. Романы Ильфа и Петрова. Спутник читателя. — СПб.: Издательство Ивана Лимбаха, 2009. — ISBN 978-5-89059-134-0..

Асноўныя персанажы Астап Бендэр — «вялікі камбінатар», авантурыст, прыроджаны ашуканец з неверагодным абаяннем і вострым розумам. Заўсёды поўны планаў, схем і ідэй, ён віртуозна маніпулюе людзьмі і абставінамі, імкнучыся да ўзбагачэння і прыгожага жыцця. Ягоны дэвіз: «Лёд крануўся, спадары прысяжныя засядальнікі!».

Іпаліт Матвеевіч Вараб’янінаў — былы маршалкам шляхты, а цяпер сціплы супрацоўнік ЗАГСа, празваны Астапам «Кісай». Пажылы, сарамлівы і няўпэўнены чалавек, які ўвязваецца ў афёру, каб вярнуць былую веліч. Яго наіўнасць і непаваротлівасць часта становяцца крыніцай камічных сітуацый.

Айцец Фёдар — святар, зайздросны і сквапны паляўнічы за скарбамі. Даведаўшыся на споведзі пра скарб ад цешчы Вараб’янінава, ён становіцца ягоным галоўным канкурэнтам. Нягледзячы на свой сан, айцец Фёдар гатовы на любыя подласці.

Элачка-людажэрка — маладая жанчына, апанаваная імкненнем да раскошы і моды, нягледзячы на сціплыя фінансавыя магчымасці. Пры гэтым ейны слоўнікавы запас складаецца ўсяго з трыццаці слоў, якімі яна здольная выказаць увесь спектр сваіх эмоцый і патрэб. У рамане яна з’яўляецца яскравым сатырычным вобразам мяшчанства і прымітыўнасці.

Мадам Грыцацуева — удава, якая становіцца адной з ахвяр Астапа Бендэра. Ён жаніцца з ёю, каб завалодаць адным з крэслаў. Яна наіўная і даверлівая, што робіць яе лёгкай здабычай «вялікага камбінатара».

Нікіфар Ляпіс-Трубяцкой — бяздарны паэт, які піша пафасныя і бессэнсоўныя вершы на любыя злабадзённыя тэмы. Ён з’яўляецца сатырычным вобразам графамана і прыстасаванца, які імкнецца дагадзіць уладзе і атрымаць выгаду ад сваёй «творчасці».

Асаблівасці твору Раман насычаны сатырай і гумарам, і добра дэманструе недахопы і супярэчнасці савецкага жыцця 1920—1930-х гадоў. У творы асобна вылучаецца вобраз Астапа Бендэра, які стаў адным з самых папулярных персанажаў савецкай і постсавецкай культуры.

Мова твора багатая на крылатыя выразы, многія з якіх увайшлі ў штодзённы ўжытак.

Твор параўноўваюць з «Мёртвымі душамі» Гогаля, асабліва паводле сваёй структуры, літаратуразнаўцы адзначаюць, што ён насычаны чэхаўскімі і талстоўскімі матываміЯновская Л. М. Почему вы пишете смешно? Об И. Ильфе и Е. Петрове, их жизни и их юморе. — М.: Наука, 1969..

Раман «Дванаццаць крэслаў» і «Залатое цяля» доўгі час заставаліся самымі смелымі творамі савецкай літаратуры сярод дазволеных цэнзурай. Пры гэтым з 1949 па 1956 яны былі забаронены ў СССР. А першыя экранізацыі сталі магчымыя толькі 1970-я.

Экранізацыі Раман шмат разоў экранізаваўся ў СССР і за мяжой. Сярод найбольш вядомых адаптацый — фільмы: 12 крэслаў (1933, Чэхія, Польшча, рэж. Марцін Фрыч і Міхал Вашыньскі) 12 крэслаў (1970, ЗША, рэж. Мел Брукс) 12 крэслаў (1971, СССР, рэж. Леанід Гайдай) 12 крэслаў (1976, СССР, рэж. Марк Захараў) 12 крэслаў (2004, ФРГ, Ульрык Отынгер).

Крыніцы

Катэгорыя:Сатырычныя раманы