Мацьё Нгуджола Чуі (; нар. 8 кастрычніка 1970International Criminal Court (6 July 2007).  . Retrieved 7 February 2008.) — палкоўнік Узброеных сіл ДР Конга, былы баявік груповак «Фронт нацыяналістаў і інтэграцыяністаў» і «Патрыятычныя сілы супраціўлення Ітуры».

Біяграфія Сын беднага фермера. Нарадзіўся ў горадзе Бунія, правінцыя Ітуры. Паходзіць з народа ленду.

Служыў капралам у арміі Заіра (папярэдняя назва ДР Конга)Tristan McConnell (15 February 2008)."A Congo warlord – arrested for crimes against humanity – explains himself". The Christian Science Monitor. Retrieved 10 March 2008.. Падчас Першай кангалезскай вайны дэзерціраваў. Пазней працаваў медбратам Чырвонага КрыжаAgence France-Presse (7 February 2008). Mathieu Ngudjolo: From nurse to Ituri warlord. Retrieved 10 March 2008.. У апошні год Другой кангалезскай вайны далучыўся да антыўрадавых сіл. У перыяд са жніўня 2002 года па жнівень 2006 года займаў кіруючыя пасады ў шэрагу ітурыйскіх паўстанцкіх груповак. У рэшце рэшт Нгуджола падпісаў мірнае пагадненне з кангалезскім урадам. У рамках прымярэння ён стаў палкоўнікам узброеных сілInternational Criminal Court (7 February 2008).  . Retrieved 7 February 2008..

23 кастрычніка 2003 года затрыманы па абвінавачванню ў забойстве іншага паўстанца, але неўзабаве быў апраўданы і вызвалены.

6 лютага 2008 года ўлады затрымалі Нгуджолу па абвінавачваннях у ваенных злачынствах і злачынствах супраць чалавечнасці, перадаўшы былога баевіка Міжнароднаму крымінальнаму судуInternational Criminal Court (7 February 2008). Third detainee for the International Criminal Court: Mathieu Ngudjolo Chui . Retrieved 7 February 2008.. Адным з галоўных эпізодаў у справе быў напад на вёску Багаро ў правінцыі Ітуры 24 лютага 2003 года. Нгуджола былі таксама прад’яўленыя абвінавачванні ў вярбоўцы і выкарыстанні дзяцей-салдат, у рабаваннях, сексуальным гвалце над захопленымі жанчынамі і дзяўчынкамі, утрыманні палонніц у нечалавечых умовах.

У снежні 2012 года апраўданы, так як бок абвінавачвання не прадставіў важкіх доказаў датычнасці былога паўстанца да злачынстваў.

Сям’я Жонка — Семаке Лемі. Мае 2 дзяцей.

Крыніцы

Спасылкі The Prosecutor v Germain Katanga and Mathieu Ngudjolo Chui — public court records relating to the ICC trial

Катэгорыя:Палкоўнікі Катэгорыя:Правадыры паўстанняў