Вячаслаў Васільевіч Грыднёў (, в. Грыдзькова, Міхнеўскі раён, Маскоўская вобласць — , Масква, РСФСР) — савецкі разведчык, камандзір АМСБАП у гады Вялікай Айчыннай вайны, начальнік Вышэйшай разведвальнай школы (1950—1960), генерал-маёр КДБ СССР.
Біяграфія У 1910 годзе скончыў сельскую земскую школу. З 1912 па 1917 гады працаваў падручным электраманцёра на заводзе ў Петраградзе. У студзені 1917 года быў прызваны ў войска. Служыў радавым у запасным электратэхнічным батальёне, які ў кастрычніку 1917 года перайшоў на бок савецкай улады. У верасні 1921 года накіраваны на працу ў Маскоўскую НК упаўнаважаным сакрэтнай аператыўнай часткі.
Пасля заканчэння Вышэйшай памежнай школы АДПУ ў 1924 годзе накіраваны на службу ў памежныя часткі Закаўказскай акругі.
У кастрычніку 1932 года быў камандзіраваны ў Мангольскую Народную Рэспубліку, дзе дапамагаў манголам ствараць памежныя войскі і службу аховы дзяржаўнай мяжы. З’яўляючыся супрацоўнікам рэзідэнтуры знешняй выведкі ў Манголіі, вёў актыўную выведвальную працу па белай эміграцыі ў Маньчжурыі. Прыцягнуў да супрацоўніцтва са знешняй выведкай шэраг замежнікаў, ад якіх паступала інфармацыя аб дзейнасці японцаў у гэтай правінцыі Кітая, а таксама аб плянах белагвардзейцаў ў дачыненні да СССР.
З красавіка 1936 года з’яўляўся начальнікам спачатку 42-га Джэбраільскага, а затым — 44-га Ленкараньскага памежных атрадаў на савецка-іранскай мяжы. Са жніўня 1939 года па ліпень 1941 года знаходзіўся на кіруючай аператыўнай працы ў Галоўным упраўленні памежых войскаў НКУС.
Пасля вызвалення Заходняй Беларусі накіраваны туды ў доўгатэрміновую камандзіроўку ў якасці начальніка аператыўнай групы НКУС БССР, а затым — начальніка Ваўкавыскага гараддзела НКУС.
З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны працаваў у Асобай групе пры наркаме НКУС па фарміраванні разведвальна-дыверсійных атрадаў для закіду ў тылы германскіх войскаў. Быў камандзірам Асобнай мотастралковай брыгады адмысловага прызначэння (АМСБАП) НКУС. У баях з акупацыйнымі войскамі разведвальна-дыверсійнымі атрадамі Грыднёва знішчаны 136130 варожых салдат і афіцэраў, пушчаныя пад адхон 1415 воінскіх эшалонаў з тэхнікай, баепрыпасамі і палівам, знішчаны 51 самалёт.
Пасля расфарміравання АМСБАП у лістападзе 1943 года быў прызначаны дарадцам МУС Манголіі. 17 лістапада 1944 года пастановай Савета Народных Камісараў СССР яму прысвойваецца воінскае званне генерал-маёра. У Манголіі знаходзіцца да студзеня 1949 года. Прымаў удзел у вайне з Японіяй.
З 1949 года — начальнік аддзела Камітэта інфармацыі пры Савеце Міністраў СССР.
У 1950—1960 гадах — начальнік Вышэйшай разведвальнай школы.
У 1960 годзе выйшаў у адстаўку па стане здароўя.
Памёр 5 студзеня 1991 года ў Маскве.
Узнагароды Узнагароджаны ордэнамі Леніна і Кастрычніцкай Рэвалюцыі, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Айчыннай вайны I ступені, трыма ордэнамі Мангольскай Народнай Рэспублікі, шматлікімі медалямі.
Катэгорыя:Супрацоўнікі КДБ СССР Катэгорыя:Разведчыкі СССР Катэгорыя:Камандзіры брыгад у Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Камандзіры палкоў у Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Разведчыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Чэкісты Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Генерал-маёры СССР Катэгорыя:Удзельнікі савецка-японскай вайны