Дзмітрый Леанідавіч Мірончык (, Беразіно) — беларускі дыпламат.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1976 годзе ў Беразіне. У 1998 годзе скончыў факультэт міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Працуе ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі з 1998 года. З 2001 да 2005 працаваў у пасольстве Беларусі ў Германіі, а ад 2008 да 2013 быў дарадцам па гандлёва-эканамічных пытаннях у пасольстве ў Італіі. Ад лютага 2014 чатыры гады працаваў прэс-сакратаром МЗС.
22 мая 2018 назначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Швецыя.
31 жніўня 2018 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Нарвегія па сумяшчальніцтве.
Займаў гэтыя пасады да 11 сакавіка 2024 годаУКАЗ ПРЕЗИДЕНТА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ 11 марта 2024 г. № 88.
Спасылкі
Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Швецыі Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Нарвегіі