Мiнамацкая канвенцыя аб ртуцi () — міждзяржаўны дагавор, накіраваны на абарону здароўя людзей і навакольнага асяроддзя ад антрапагенных выкідаў і высвабаджэнняў ртуці і яе злучэнняў, якія могуць прыводзіць да атручванняў ртуццю.
Згодна з канвенцыяй выкарыстанне ртуці павінна рэгулявацца, скарачацца вытворчасць некаторых ртуць-змяшчаючых прыбораў (медыцынскіх, люмінесцэнтных лямпаў). Таксама абмяжоўваецца шэраг прамысловых працэсаў і галін, у тым ліку горназдабыўная (асабліва непрамысловая здабыча золата), вытворчасць цэменту.
З 2020 года канвенцыя забараняе вытворчасць, экспарт і імпарт некалькіх розных відаў ртуць-змяшчаючай прадукцыі, у тым ліку электрычных батарэй, электрычных выключальнікаў і рэле, некаторых відаў кампактных люмінесцэнтных лямпаў (КЛЛ), люмінесцэнтных лямпаў з халодным катодам або з вонкавым электродам, ртутных тэрмометраў і прыбораў вымярэння ціску.
Гісторыя Ртуць і яе злучэнні даўно вядомыя з-за таксічнасці для чалавека і іншых жывых арганізмаў. Маштабныя крызісы, звязаныя з атручваннем ртуццю, такія як Мінамацкая катастрофа, атручванне ў Іраку, і , прыцягнулі ўвагу да праблемы. У 1972 годзе перад дэлегатамі Стакгольмскай канферэнцыі па Human Environment выступіў студэнт Сінобу Сакамота, які стаў інвалідам з-за таго, што яго маці падчас цяжарнасці атруцілася метылртуццю. Неўзабаве была створана праграма ЮНЭП (United Nations Environment Programme, Праграма ААН па навакольным асяроддзі).
20 лютага 2009 года на 25-м Савеце кіраўнікоў UNEP было прынята рашэнне № 25/5 «ініцыяваць міжнародныя меры па рэгуляванні ртуці эфектыўным, дзейсным і паслядоўным чынам»
Катэгорыя:Міжнародныя канвенцыі Катэгорыя:Экалагічнае права Катэгорыя:Ртуць Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы ЗША Катэгорыя:Міжнародныя пагадненні XXI стагоддзя