Прыродны парк «Рыльскі манастыр» () — адзін з найбуйнейшых прыродных паркаў у Балгарыі (яго плошча складае 25253,5 га), размешчаны ў абшчыне Рыла Кюсцендыльскай вобласці. Ахоплівае пераважна горныя раёны (750-2713 м над узроўнем мора). Парк уключае ў сябе лясы і альпійскія лугі. Ён з'яўляецца другім па наведвальнасці прыродным паркам Балгарыі, пасля парку Вітоша. Мэтай стварэння прыроднага парку з'яўляецца абарона каштоўных відаў раслін і жывёл, а таксама развіццё турызму.
Гісторыя парку Прыродны парк «Рыльскі манастыр» быў створаны ў 1992 годзе як прыродаахоўная тэрыторыя ў межах нацыянальнага парку Рыла. У 2000 годзе ён быў вылучаны з тэрыторыі нацыянальнага парку, каб дазволіць Рыльскаму манастыру аднавіць сваё права на валоданне часткай гэтых зямель (нацыянальнымі паркамі валодае толькі дзяржава). Большая частка парку знаходзіцца ва ўладаннях манастыра.
На тэрыторыі парку выдзелены прыродны запаведнік «Рыламанастырская гара» (плошча 36,65 км²). Найвышэйшай кропкай парку з'яўляецца гара Рылец (2713 м).
Прырода Лясы займаюць 16 370 га плошчы парку, з якіх 3665,7 га ў запаведніку «Рыламанастырская гара». Сярэдні ўзрост лясоў складае 99 гадоў з агульным запасам 1 965 140 м³ і штогадовым прыростам на 21 354 м³. З дрэў у прыродным парку распаўсюджаныя бук, хвоя горная, хвоя звычайная і елка. Усяго ў парку расце каля 1400 відаў вышэйшых раслін, 80 з якіх занесены ў «Чырвоную кнігу Балгарыі».
У парку жыве каля 2600 відаў беспазваночных і 202 віды пазваночных жывёл. 32 віды пазваночных жывёл уключаны ў «Чырвоную кнігу Балгарыі», сярод іх альпійскі трытон, звычайная квакша, эскулапаў полаз, лясная куніца і беркут.
Катэгорыя:Кюстэндзілская вобласць Катэгорыя:Рыла Катэгорыя:Катэгорыя МСАП V Катэгорыя:Ахоўныя прыродныя тэрыторыі Балгарыі