Сяргей Траццякоў (нарадзіўся ў 1956 г.) — расійска-фінскі вучоны, чые навуковыя інтарэсы належаць тэорыi электрамагнітнага поля, электрадынамікі складаных асяроддзяў і мікрахвалевай тэхніцы. У цяперашні час ён з’яўляецца прафесарам кафедры электронікі і нанаінжэнерыі ў Універсітэце Аалто (былы тэхналагічны універсітэт Хельсінкі) у Фінляндыi.(фін.) . Праверана 4 красавіка 2018.(англ.) . Праверана 4 красавіка 2018. Яго асноўная вобласць даследаванняў у апошнія гады - метаматэрыялы і метапаверхнасцi. Ён быў прэзідэнтам Еўрапейскага віртуальнага iнстытута штучных электрамагнітных матэрыялаў і метаматэрыялаў і генеральным старшынёй з’ездаў Metamaterials з 2007 па 2013 год. Ён з’яўляецца сапраўдным членам многіх навуковых асацыяцый, такіх як IEEE, URSI, Electromagnetics Academy, і OSA. Ён таксама з’яўляецца ганаровым доктарам у універсітэце імя Францыска Скарыны.

Катэгорыя:Вучоныя Фінляндыі Катэгорыя:Постаці Санкт-Пецярбурга Катэгорыя:Вучоныя Расіі