Сы́лва () — рака ў Свярдлоўскай вобласці і Пермскім краі Расіі, левы прыток ракі Чусавая (басейн Волгі).

Даўжыня ракі 493 км. Плошча вадазбору 19 700 км². Сярэдні расход вады на адлегласці 45 км ад вусця каля 139 м³/с (каля сяла Падкаменнае — 150 м³/с, сярэдні аб’ём сцёку 4,734 км³/годАлексеевский Н. И., Антонова М. М. Сылва // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»). Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3Микова К. Д. Река Сылва // Государственный архив Пермского края м/км . Выток ракі знаходзіцца на заходніх схілах Сярэдняга Урала, вусце — за 21 км ад вусця ракі Чусавая. Сылва — горная рака. Працякае па Уфімскаму плато. Нізоўе ракі фактычна ўтварае Сылвенскі заліў Камскага вадасховішча. Рэчышча звілістае. У нізоўі ракі развіты карст (Кунгурскія пячоры). Замярзае ў лістападзе, вызваляецца ад лёду ў красавіку. У басейне ракі 150 азёраў (агульная плошча — 12,1 км²).

У ракі 47 прытокаў даўжынёй больш за 10 км і 279 прытокаў даўжынёй менш за 10 км. Прытокі: Бабка, Ірэнь, Шаква, Кішэрць, Таз, Барда, Мечынка, Сардутка, Юркан, Свра, Ут, Бярозаўка, Ляпок, Курыль, Баская, Шамарка, Вялікі Крук, Бізь, Урма, Шаля, СаргаГосударственный водный реестр РФ і інш.

На рацэ горад Кунгур.

Рака суднаходная на адлегласці 88 км (ад вусця да вёскі Шатава).

Літаратура

Словарь современных географических названий / Под общей редакцией акад. В. М. Котлякова — Екатеринбург: У-Фактория, 2006.

Спасылкі Государственный водный реестр РФ Алексеевский Н. И., Антонова М. М. Сылва // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» Словарь «География России» / Главный редактор А. П. Горкин — М.: Большая Российская энциклопедия, 1998. Микова К. Д. Река Сылва // Государственный архив Пермского края

Катэгорыя:Рэкі Свярдлоўскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Пермскага края Катэгорыя:Басейн Камы