Ачхо́й-Марта́н (, ) — горад (да 2023 года сяло) у Расіі, цэнтр Ачхой-Мартанаўскага раёна Чачні.
Назва Назва паходзіць ад ракі Ачхой і больш вялікай ракі Мартанга, дзе знаходзіцца большая частка паселішча.
Размяшчэнне Ачхой-Мартан знаходзіцца на захад ад горада Грозны на адлегласці каля 50 км. Праз паселішча цякуць рэкі Ачхой і Мартанга.
Гісторыя Час заснавання невядомы. Напэўна існаваў у XIX стагоддзі. У 1944 годзе з-за высялення чачэнцаў паселішча было перайменавана ў Навасельскае. Пасля аднаўлення ЧІАССР і вяртання чачэнцаў сяло ізноў займела старую назву Ачхой-Мартан.
У лютым 2023 года сяло Ачхой-Мартан атрымала статус горада.
Насельніцтва Насельніцтва каля 21 600 чалавек. Асноўным народам з’яўляюцца чачэнцы.
Прамысловасць У паселішчы займаюцца земляробствам. Гэта асноўны занятак жыхароў. Ёсць жывёлагадоўля.
Вядомыя ўраджэнцы Бета — таварыш імама Шаміля.
Катэгорыя:Гарады Чачні