Ілі́м () — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Іркуцкай вобласці, правы прыток ракі Ангара.
Даўжыня ракі 589Государственный водный реестр РФ км. Плошча вадазбору 30 300 км². Сярэдні расход вады 139 м³/с (за 52 км ад вусця)Научно-популярная энциклопедия «Вода России». Сярэдні аб’ём сцёку 4,387 км³/год. Выток Іліма знаходзіцца на Лена-Ангарскім плато. Працякае па Сярэднесібірскаму пласкагор’ю, упадае ў Усць-Ілімскае вадасховішча на рацэ Ангара. У верхнім цячэнні рака мае горны характар. У ніжнім цячэнні рэчышча з лукавінамі, месцамі разгалінаванае. Жыўленне ракі снегавое і дажджавое. Суднаходная на адлегласці 299 км ад вусця.
Прытокі Іліма: Сімахінская, Зяцейка, Камчатка, Дарэйка, Туба, Чорная, Мурашоўка, Ступіна, Тушама, Ярма, Ігірма, Зыранка, Буканка, Байкаліха, Юрга, Малыга, Чора, Туна, Меркукан, Ухуалды, Ілімская Карда, Віліна, Талая і інш.
Літаратура
Спасылкі Государственный водный реестр РФ Иванов В. В. Илим // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»
Катэгорыя:Рэкі Іркуцкай вобласці Катэгорыя:Прытокі Ангары