Ота Пехт (; 7 верасня 1902, Вена — 17 красавіка 1988 г., там жа) — аўстрыйскі мастацтвазнавец.

Біяграфія

Ота Пехт вывучаў мастацтвазнаўства ў Венскім універсітэце ў , у 1925 годзе абараніў доктарскую дысертацыю. Яго дысертацыя 1932 года была прысвечана творчасці Міхаэля Пахера. Разам з заклаў асновы структуралізму ў мастацтвазнаўстве і з’яўляўся адным з найбольш яскравых прадстаўнікоў так званай «новай венскай школы мастацтвазнаўства». У 1936 годзе эміграваў у Англію. У Оксфардзе займаўся каталагізацыяй рукапісаў Бадліянскай бібліятэкі і выкладчыцкай дзейнасцю. У 1960 годзе Пехт выкладаў у Прынстане, Кембрыджы і Нью-Ёрку. У 1963 годзе быў прызначаны ардынарным прафесарам мастацтвазнаўства ў Венскім універсітэце. Выйшаў у адстаўку ў 1972 годзе і займаўся каталагізацыяй ілюмінаваных рукапісаў у Аўстрыйскай нацыянальнай бібліятэцы.

Пехт спецыялізаваўся ў сваіх даследаваннях і выкладчыцкай дзейнасці пераважна на сярэднявечнай кніжнай мініяцюры і еўрапейскім мастацтве XV стагоддзя. Сябраваў з Робертам Музілем і Оскарам Какошкам.

Публікацыі

Methodisches zur kunsthistorischen Praxis, München 1977 Buchmalerei des Mittelalters, München 1984; 1989 Van Eyck, München 1989 Rembrandt, München 1991, 2005

Спасылкі

Біяграфія Архіў Ота Пехта

Катэгорыя:Выпускнікі Венскага ўніверсітэта Катэгорыя:Пахаваныя ў Вене Катэгорыя:Выкладчыкі Венскага ўніверсітэта