Востраў Жо́хава () — востраў ва Усходне-Сібірскім моры, у групе астравоў Дэ-Лонга архіпелага Новасібірскія астравы. Тэрыторыя Рэспублікі Саха (Якуція).

Плошча вострава каля 58 км². Вышыні да 123 м. Складзены з неаген-чацвярцічных базальтаў і шчолачных ультраасноўных парод, у якіх знойдзены ксеналіты вапнякоў каменнавугальнага перыяду і мантыйных пародГеологическое строение островов Де-Лонга // Едіная государственная сістема інформаціі об обстановке в Міровом океане (ЕСиМО).

Гістарычныя звесткі Востраў адкрыты ў 1914 годзе Рускай геаграфічнай экспедыцыяй на суднах «Вайгач» і «Таймыр» пад кіраўніцтвам Б. А. Вількіцкага. Названы ў гонар удзельніка гэтай экспедыцыі, лейтэнанта А. М. Жохава.

У 1955 годзе на востраве адкрылася палярная станцыя і база па забеспячэнню дрэйфуючай станцыі «Паўночны полюс». Была ліквідавана ў 1993 годзе з-за недахопу фінансаванняИсчезнувшие поселения Якутии // Страницы истории Якутии.

У 2000—2005 гг. у выніку праведзеных раскопак на востраве Жохава здабыты археалагічныя матэрыялы, якія з’яўляліся найстаражытнейшымі знаходкамі ў АрктыцыВ. В. Питулько, В. И. Хартанович, В. Б. Тимошин, В. Г. Часнык, Е. Ю. Павлова, А. К. Каспаров Древнейшие антропологические находки высокоширотной Арктики (Жоховская стоянка, Новосибирские острова) // Уральский исторический вестник № 2(47), 2015..

Літаратура

Спасылкі Жохова остров // Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия Остров гидрографа Жохова // Журнал «Вокруг света», 1 февраля 1985 года

Катэгорыя:Астравы Дэ-Лонга Катэгорыя:Астравы Усходне-Сібірскага мора Катэгорыя:Незаселеныя астравы