І́лыч ()Рулёва С. Н. Илыч // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» — рака на поўначы Еўрапейскай частцы Расіі, у Рэспубліцы Комі, правы прыток ракі Пячора.

Даўжыня ракі 411 км. Плошча вадазбору 16 000 км². Сярэдні расход вады на адлегласці 47 км ад вусця складае 177 м³/с. Сярэдні аб’ём сцёку 5,586 км³/год. Рака пачынаецца і працякае на заходніх адгор’ях Паўночнага Урала. У ніжнім цячэнні працякае па Пячорскай нізіне, утвараючы шырокую пойму. Упадае ў Пячору каля вёскі Усць-Ілыч. Замярзае ў пачатку лістапада, вызваляецца ад лёду ў канцы красавіка. Суднаходная на адлегласці 81 км (ад вусця да вёскі Ерамеева)Государственный водный реестр РФ.

Прытокі: Палью, Архіп-Ёль, Марцюр, Сар’ю, Лёк-Ізваж, Чэлач, Шчука-Ёль, Яран-Пасаёль і інш. Каля левага берага ракі знаходзіцца Пячора-Ілычскі дзяржаўны біясферны запаведнік.

Літаратура

Спасылкі Государственный водный реестр РФ Рулёва С. Н. Илыч // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» Илыч // Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия

Катэгорыя:Рэкі Рэспублікі Комі Катэгорыя:Прытокі Пячоры