Ніжняя Таймыра () — рака ў Краснаярскім краі Расіі, на паўвостраве Таймыр.
Даўжыня ракі 187 км. Плошча вадазбору 124 000 км². Сярэдні расход вады каля 1220 м³/с. Выток ракі знаходзіцца ў паўночнай частцы возера Таймыр. Працякае ў напрамку на поўнач, праз возера Энгельгардт, перасякае горы Быранга і ўпадае ў Таймырскі заліў Карскага мора, утвараючы мелкаводны эстуарый (Таймырская губа). У вусці рэчышча дзеліцца на рукавы і пратокі.
Прытокі Ніжняй Таймыры: Маліноўскага, Фаміна, Чэкіна, Гагара, Чукча, Сухая, Шрэнк, Снежная, Кароткая, Чорныя Яры, Лінькі, Паўночная і інш.
Нізоўе ракі ўваходзіць у склад Дзяржаўнага прыроднага запаведніка «Вялікі Арктычны» ()Заповедник «Большой Арктический» — участак «Ніжняя Таймыра».
Літаратура
Спасылкі
Нижняя Таймыра // Webgeo — Портал География — Электронная Земля — Eearth Таймыра // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» Большой Арктический заповедник // Сайт «Планета Земля» Geosfera.Org
Катэгорыя:Рэкі Краснаярскага края Катэгорыя:Басейн Карскага мора