Андрэй Юр’евіч Сцяпанаў (, Масква, РСФСР) — беларускі хакеіст рускага паходжання, нападаючы клуба «Дынама Мінск», які гуляе ў КХЛ, і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Кар’ера Клубная Андрэй пачаў сваю прафесійную кар’еру ў 2003 годзе ў складзе роднага маскоўскага клуба вышэйшай лігі «Крылы Саветаў», выступаючы да гэтага за ягоны фарм-клуб, а таксама другую каманду ЦСКА. Правёўшы 2 сезоны ў складзе «Крылаў», дзе ён набраў 24 (19+5) пункты ў 69 матчах, Андрэю праз запазычанасць выплаты заробку прыйшлося праз арбітраж пакінуць клуб, і перад самым плэй-оф ён перайшоў у ніжагародскае «Тарпеда», якое таксама выступала ў другім расійскім дывізіёне.
Пасля пачатку сезона 2005/06 хакеіст падпісаў кантракт з падмаскоўным клубам МУС, дзе ён змог дэбютаваць у Супэрлізе. У 2006 годзе Андрэй стаў гульцом чэхаўскага «Віцязя», у складзе якога правёў паўтара сезона, набраўшы за гэты час толькі 8 (4 +4) пунктаў у 54 матчах. Сезон 2007/08 Сцяпанаў пачаў у новакузнецкім «Металургу», аднак, правёўшы ў ягоным складзе толькі 7 матчаў, пакінуў каманду і стаў гульцом клуба вышэйшай лігі ХК «Дзмітраў».
У 2008 годзе Андрэй атрымаў запрашэнне ад клуба беларускай экстралігі «Юнацтва-Мінск»Степанов и Доника пополнили состав «Юности» . championat.com, у складзе якога ён тройчы станавіўся чэмпіёнам краіны, а таксама ўладальнікам Кантынентальнага кубка ў 2011 годзе. Найбольш паспяховым для Сцяпанава стаў сезон 2010/11, калі ў 63 матчах ён набраў 93 (49 +44) пункты, стаўшы найлепшым снайперам і бамбардзірам беларускага першынства.
26 мая 2011 года Сцяпанаў заключыў пагадненне з хабараўскім «Амурам»В «Амуре» — лучший бомбардир чемпионата Белоруссии . hcamur.ru
Міжнародная У складзе зборнай Беларусі Андрэй Сцяпанаў прымаў удзел у чэмпіянатах свету 2011 года і 2012 гадоў, на якіх беларусы абодва разы займалі толькі 14 месца.
Дасягненні Чэмпіён Беларусі (2009, 2010, 2011) Уладальнік Кантынентальнага кубка (2011)
Спасылкі
Старонка на афіцыйным сайце КХЛ Старонка на Elite Prospects
Катэгорыя:Хакеісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па хакеі Катэгорыя:Ігракі ХК Крылы Саветаў Масква Катэгорыя:Ігракі ХК Тарпеда Ніжні Ноўгарад Катэгорыя:Ігракі ХК Лада Тальяці Катэгорыя:Ігракі ХК Цвер Катэгорыя:Ігракі ХК Віцязь Падольск Катэгорыя:Ігракі ХК Металург Новакузнецк Катэгорыя:Ігракі ХК Дзмітраў Катэгорыя:Ігракі ХК Юнацтва-Мінск Катэгорыя:Ігракі ХК Юніёр Мінск Катэгорыя:Ігракі ХК Амур Хабараўск Катэгорыя:Ігракі ХК Сібір Новасібірск Катэгорыя:Ігракі ХК Дынама Мінск