Помнік Тадэвушу Касцюшку — помнік у горадзе Косава Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Размешчаны на тэрыторыі музея-сядзібы Тадэвуша Касцюшкі ў Мерачоўшчыне, недалёка ад Косаўскага палаца. Першы поўнафігурны помнік Касцюшку ў Беларусі.
Гісторыя Прапановы паставіць поўнафігурны помнік Тадэвушу Касцюшку гучалі ўжо даўно. Раней былі пастаўлены бюсты на тэрыторыі пасольства ЗША ў Мінску і ў вёсцы Малыя Сяхновічы, дзе была радавая сядзіба Касцюшкаў. У 2016 годзе з такой прапановай да ўлад звярталася Таварыства беларускай мовы, аднак справа з месца не рушылаСьвята яднаньня: як адкрывалі першы ў Беларусі помнік нацыянальнаму герою Касьцюшку. ФОТА, ВІДЭА.
Ідэя паставіць помнік у Беларусі зноў узнікла пасля таго, як беларуская дыяспара ў 2017 годзе паставіла помнік Касцюшку ў швейцарскім Золатурне, дзе ён дажываў свае гады. Сродкі на помнік Тадэвушу Касцюшку ў Косаве збіралі ў інтэрнэце. Праект падтрымалі 690 чалавек, якія сабралі больш за 22 тысячы беларускіх рублёў. Імёны ўсіх ахвярадаўцаў будуць захоўвацца ў музеі. Скультура была створана беларускім скульптарам Гэнікам Лойкам і адліта ва УкраінеЯк адкрывалі першы ў Беларусі помнік Тадэвушу Касцюшку ФОТЫ. Архітэктары помніка — Уладзімір Казакоў і Аляксандра Баярына, якая стварыла праект пастамента, безкаштоўна выканага фірмай «Гранітны свет». Аўтарамі шыльды сталі Кацярына Горская і Ігар Засімовіч, яна была таксама безкаштоўна выканана фірмай «БелСтэнд»Беларусы скинулись и поставили памятник Тадеушу Костюшко. #БНР100 в стране продолжается. .
Урачыстае адкрыццё помніка адбылося 12 мая 2018 года. На адкрыцці было шмат бел-чырвона-белых сцягоў. Сярод іншых прысутнічалі дыпламаты ЗША, Польшчы, Украіны, Расіі, мясцовыя ўлады, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, стваральнікі помніка і госці з многіх гарадоў.
Белую тканіну з помніка ўрачыста знялі старшыня Івацэвіцкага райвыканкама Аляксандр Грыцук і скульптар Гэнік Лойка. Грыцук падкрэсліў важнасць помніка для розных людзей незалежна ад іх перакананняў. Ініцыятар збору сродкаў на помнік Глеб Лабадзенка ў сваёй прамове падкрэсьліў, што яго адкрыццё з’яўляецца добрым прыкладам «прыватна-дзяржаўнага супрацоўніцтва».
Апісанне Скульптура Касцюшкі вышынёй 2,2 м адліта з бронзы. Тадэвуш Касцюшка глядзіць удалячынь, у адной руцэ трымаючы шаблю, а іншай прыціскаючы да грудзей капялюшПамятник Тадеушу Костюшко установили в его родовой усадьбе в Ивацевичском районе.
Спасылкі
Катэгорыя:Славутасці Косава (Беларусь) Катэгорыя:Помнікі Тадэвушу Касцюшку Катэгорыя:З’явіліся ў 2018 годзе Катэгорыя:2018 год у Беларусі Катэгорыя:Помнікі Брэсцкай вобласці Катэгорыя:Творы Гэніка Лойкі