Нета Барзілай«Еўрабачанне-2018» выйграла спявачка з Ізраіля // Звязда, 13.05.2018., Нэта БарзілайНа «Еўрабачанні-2018» перамагла ізраільская феміністка // Белсат, 12.05.2018. (; нар. ) — ізраільская спявачка. Пераможца конкурсу «Еўрабачанне 2018» ад Ізраіля з песняй «Toy».
Біяграфія Барзілай нарадзілася 22 студзеня 1993 года ў горадзе Ход-ха-Шарон. Выступала ў Іерусаліме 18 красавіка 2018 года на святочным канцэрце, прысвечаным 70-годдзю незалежнасці Дзяржавы Ізраіль.
З’яўляецца пераможцай 5-га сезону шоу А-Кохаў А-Ба Лэ-Эйровізйон (, «Наступная зорка Еўрабачання»), што дазволіла ёй прадстаўляць сваю краіну на «Еўрабачанні 2018».
8 мая 2018 года з песняй «Toy» («Цацка») Нэта, выступіўшы ў першым паўфінале «Еўрабачання», прайшла ў фінал, а 12 мая 2018 года выступіла ў фінале, дзе атрымала перамогу. Па выніках галасавання журы яна заняла 3-е месца; гледачы ж далі ёй максімальную колькасць балаў, што дазволіла Нэце апярэдзіць іншых удзельнікаў, уключаючы Сэзара Сэмпасана з Аўстрыі, які перамагаў пасля галасавання журы.
Крытыкі мяркуюць, што тэкст песні «Цацка» мае адсылкі да акцыі #MeToo (гэты хэштэг з’явіўся ў сацсетках у межах кампаніі па прыцягненню ўвагі да праблемы сексуальнага гвалту), тэмы талерантнасці ды павагі да жанчыны.
Спасылкі
Катэгорыя:Пераможцы конкурсу песні Еўрабачанне Катэгорыя:Удзельнікі конкурсу песні Еўрабачанне 2018